wd wp Пошук:

Дзівінскі раён

Дзі́вінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19401959 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Дзівін.

12 кастрычніка 1940 г. раён падзелены на 11 сельсаветаў: Верхалескі, Дзівінскі, Лелікаўскі, Навасёлкаўскі, Осаўскі, Павіццеўскі, Радастаўскі, Хабовіцкі, Чарнянскі, Чэмерскі і Ягмінаўскі.

16 ліпеня 1954 г. Лелікаўскі, Чэмерскі і Ягмінавіцкі сельсаветы скасаваны, у склад раёна з Жабінкаўскага раёна перададзены вёскі Горы, Звозы, Лясавец, Субаты і Шарашоўцы[2].

8 жніўня 1959 г. раён скасаваны. Верхалескі, Дзівінскі, Навасёлкаўскі, Павіццеўскі, Хабовіцкі сельсаветы перададзены ў Кобрынскі раён, Радастаўскі — у Драгічынскі, Осаўскі і Чэрнінскі — у Маларыцкі раёны.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Кобрынскага раёна
Катэгорыя·Гісторыя Маларыцкага раёна
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1959 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Драгічынскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзівінскі раён
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Дзівін