wd wp Пошук:

Антопальскі раён

Анто́пальскі раён. Існаваў у 19401959 гг. у Брэсцкай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 г. Цэнтр раёна — г.п. Антопаль. Плошча раёна 900 км², 85 населеных пунктаў.

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 г. раён падзелены на 13 сельсаветаў: Акцябрскі, Аніскавіцкі, Асіпавіцкі, Галоўчыцкі, Гарадзецкі, Дзераўноўскі, Дзеткавіцкі, Дзямідаўшчынскі, Заніўеўскі, Іласкі, Каменскі, Першамайскі, Худлінскі.

16 ліпеня 1954 г. скасаваны Асіпавіцкі, Дзераноўскі, Дзямідаўшчынскі, Заніўскі, Іласкі, Каменскі і Худлінскі, утвораны Грушаўскі і Імянінскі сельсаветы, вёскі Тыневічы і Пацы перададзены ў склад Драгічынскага раёна, вёска Пігановічы перададзена з Драгічынскага раёна[1]. 31 сакавіка 1959 г. скасаваны Акцябрскі сельсавет.

8 жніўня 1959 г. раён скасаваны. Антопаль і 4 сельсаветы (Галоўчыцкі, Дзеткавіцкі, Імянінскі і Першамайскі) перададзены ў Драгічынскі раён, Аніскавіцкі, Гарадзецкі і Грушаўскі сельсаветы — у Кобрынскі раён.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Антопаль (Драгічынскі раён)
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Антопальскі раён
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе