wd wp Пошук:

Каложскі парк

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Каложскі парк (раней — Парк імя 40-годдзя ЛКСМБ) — парк у Гродне, размешчаны на правым беразе р. Нёман, на месцы гістарычнага Каложскага пасада, ад якога пайшла сучасная назва. Плошча складае 20,4 га (1989)[1].

Гісторыя

Закладзены ў 1960-х гг. у адзначэнне гадавіны стварэння ЛКСМБ. У савецкія часы прадугледжвалася будаўніцтва магістралі, якая б стала працягам вул. Болдзіна з выхадам на вул. Лермантава і вул. Міцкевіча, адмежавала паркавую тэрыторыю ад 1-павярховай забудовы і дазволіла забяспечыць абслугоўванне зоны адпачынку гарадскім транспартам[1].

Канцэрт-мітынг з нагоды 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР у Каложскім парку. 2018
Дзень Волі ў 2019 годзе

У 2018 годзе ў рамках 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў парку на Дзень Волі прайшоў святочны канцэрт і мітынг[2]. У 2019 годзе, пасля таго як Мінгарвыканкам не дазволіў масавыя акцыі ў цэнтры Мінску на Дзень Волі, цэнтрам святкавання стала Гродна, дзе 23 сакавіка ў Каложскім парку адбыліся мітынг і канцэрт[3] з удзелам Лявона Вольскага, Зміцера Вайцюшкевіча, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай Дарогу!» і Dzieciuki[4].

Апісанне

Каложская царква ў парку

Уваходы ў парк размешчаны з вул. Лермантава (цэнтральны) і Вялікай Траецкай вуліцы. З поўдня парк абмежаваны рэкамі Гараднічанка і Нёман[1].

Расце больш 20 відаў зялёных насаджэнняў з перавагай мясцовых парод: бяроза, таполя, вярба, клён, дуб, каштан, елка, ясень і інш. У аснову планіровачнага рашэння пакладзена восевая кампазіцыя. Рэгулярная планіровачная схема дапоўнена прамавугольнымі алеямі свабоднай планіроўкі. У паркавай зоне знаходзяцца Барысаглебская царква (помнік архітэктуры 12 ст.), Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі, Гродзенская СДЮШАР па футболе са стадыёнам. У савецкія часы працавалі атракцыёны[1].

На цэнтральнай алеі ў 1978 годзе пастаўлены помнік у гонар 850-годдзя Гродна[1] (арх. А. Каралькоў, Г. Пешкаў, інж. В. Навумовіч).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Парк имени 40-летия ЛКСМБ // Гродно: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. ISBN 5-85700-015-7
  2. У Гродне адзначылі 100 гадоў БНР(нявызн.). volkovysk.by (25 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2018. Праверана 4-12-2018.
  3. Што варта ведаць пра Дзень Волі-2019 ў Горадні і Менску
  4. Тысячы людзей пабывалі на Дні Волі каля Каложы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каложа
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Сады і паркі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Паркі Гродна