wd wp Пошук:

Гараднічанка

Гараднічанка — рака ў Гродне і Гродзенскім раёне, правы прыток Нёмана.

Забудова ўздоўж Гараднічанкі на мал. Н. Орды, XIX ст.

Выток — на паўночным усходзе Гродна, у раёне вёсак Малышчына, Кульбакі. Працякае праз гістарычны цэнтр[1]. У раёне пл. Леніна злучаецца з прытокам Юрысдыка (пачынаецца ў раёне вуліц Пушкіна, Дзяржынскага)[2]. Упадае ў Нёман у цэнтры Гродна, працякаючы паміж пагоркамі Каложскай царквы і Старога замку.[3]. У міжрэччы р. Гараднічанкі і р. Нёман быў заснаваны горад Гродна.

Даліна ракі ў Гродне паблізу вуліцы Ажэшка ўтварае зону адпачынку, вядомую з ХІХ ст. як «Швейцарская даліна».

Зноскі

  1. Хімічны маніторынг стану ракі Гараднічанка
  2. У Гродна вада ў рацэ Гараднічанка паступова ператвараецца ў балота Архівавана 19 чэрвеня 2011.
  3. Рэчка, якая стала ручаем Архівавана 4 сакавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прытокі Нёмана
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Катэгорыя·Геаграфія Гродна
Катэгорыя·Рэкі Гродзенскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта