wd wp Пошук:

Помнік у гонар 850-годдзя Гродна

Помнік у гонар 850-годдзя Гродна — помнік у Гродна (Беларусь), размешчаны на вул. Лермантава, пры ўваходзе ў Каложскі парк. Устаноўлены ў 1978 годзе да 850-годдзя першага ўпамінання Гродна ў Іпацьеўскім летапісе пад 1128 годам.

Помнік створаны з бетону і медзі скульптарам Г. Буралкінам, архітэктарамі А. Каральковым, Г. Пешкавым і інжынерам В. Навумовічам. Помнік уяўляе сабой два слупы-абеліскі вышынёй 31 м, аб’яднаныя ў верхняй частцы блокам-вітражом з выявай лічбы «850». Каля асновы слупоў з заходняга і ўсходняга бакоў у нішах устаноўлены дзве алегарычныя скульптуры вышынёй 6 м: воін-латнік і жанчына з вышытым ручніком на руках. Да помніка вядзе алея з шырокім газонам і дэкаратыўнымі свяцільнямі. У пачатку алеі ўстаноўлены камень, на плоскасці якога высечана: «850-годдзе».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Каложа
Катэгорыя·З’явіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі Гродна
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·1978 год у Гродне
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Анатоля Каралькова
Катэгорыя·Творы Генадзя Буралкіна