wd wp Пошук:

Дукштас

Дукштас (літ.: Dūkštas, традыцыйная беларуская назва — Дукшты[2]) — горад у Літве, непадалёк ад возера Дукштас (Дукшты). Цэнтр сянюніі Ігналінскага раёна Уцянскага павета. Насельніцтва 932 чал. (2009). Знаходзіцца за 27 км ад Ігналіны; чыгуначная станцыя на лініі Вільнюс — Даўгаўпілс. Аўтамабільныя дарогі на Ігналіну, Вісагінас, Зарасай.

Дукшты — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Дукшты згадваюцца ў XVI стагоддзі як уладанне Гедройцаў у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства. У 1573 годзе мясцовасць перайшла да Рудамінаў-Дусяцкіх.

У 1647 Дарота з Гедройцаў фундавала ў Дукштах каталіцкую капліцу. У 1772 годзе манахі-піяры збудавалі тут касцёл, неўзабаве пераўтвораны на парафіяльны.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дукшты апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У 1813 мясцовасць перайшла да Бяганскіх і Даўгілаў. У 1835 тут жыў Ян Рустэм, пахаваны на мясцовых могілках. У 1862 адкрылася станцыя Дукшты на чыгунцы Пецярбург — Варшава. У 1901 маёнтак перайшоў да Занаў.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Дукшты занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дукшты абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. У 1920 годзе Дукшты апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 Дукштас апынуўся ў складзе Літвы, дзе 28 снежня 1956 года атрымаў статус горада.

Насельніцтва

Турыстычная інфармацыя

Палац Бяганскіх

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearStatistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — С. 74. — ISBN 978-985-508-245-4.
  3. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. Dukszty // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 213.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Ігналінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Рудаміны-Дусяцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гедройцы
Катэгорыя·Дукштаская сянюнія
Катэгорыя·Дукштас