wd wp Пошук:

Дрыбінскі раён

Дры́бінскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Раённы цэнтр — гарадскі пасёлак Дрыбін. Падзелены на 5 сельскіх саветаў.

Геаграфія

У паўночна-заходняй частцы раёна распаўсюджаны ўзвышаны лясавы ладшафт (Смаленска-Маскоўскае ўзвышшша займае каля 15 % плошчы раёна); для паўднёва-ўсходняй часткі раёна і цэнтральнай характэрны другасна-марэнны раўнінны ландшафт, які займае каля 35 % плошчы раёна; раён другасна-водна-ледніковай раўніны займае каля 45 % тэрыторыі і прымеркаваны да рачных далін Проні з прытокамі Раста, Бася, Быстрая, Вербаўка, Быстранка. Найвышэйшы пункт 226 м знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад вёскі Еськаўка Цемналескага сельсавета, пераважаюць вышыні 170—190 м.

Плошча Дрыбінскага раёна 76,6 тыс.га, з іх 46,8 тыс. га занята сельгасугоддзямі.

Пад лесам знаходзіцца 27,4 % тэрыторыі раёна, або 21,0 тыс. га. Пераважаюць шыракаліста-яловыя лясы. Кустарнікі — 1,0 тыс. га, балоты — 1,1 тыс. га, вада — 0,6 тыс. га, іншых угоддзяў — 5,5 тыс. га.

Гісторыя

Дрыбінскі раён як адміністрацыйная адзінка быў утвораны 17 ліпеня 1924 г. у складзе Аршанскай акругі Беларускай ССР. Па адміністрацыйным падзеле ў раёне налічвалася 9 сельскіх Саветаў, 98 населеных пунктаў, у якіх пражывала больш 28 тысяч чалавек.

У ліпені 1931 г. быў ліквідаваны, адноўлены ў лютым 1935 г. у складзе 18 сельскіх Саветаў, узбуйненне адбылося за кошт ліквідацыі Лупалаўскага раёна Магілёўскай вобласці і далучэння шэрагу сельскіх Саветаў. Са студзеня 1938 г. уваходзіць у склад Магілёўскай вобласці. 16 верасня 1959 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Дрыбінскі раён быў скасаваны. Тэрыторыя раёна падзелена і перададзена ў Горацкі, Мсціслаўскі, Чавускі і Шклоўскі раёны.

Пазбаўленне статуса раёна не прайшло бясследна, пад час рэарганізацыі многія прадпрыемствы былі ліквідаваны, большасць праектуемых будаўнічых аб’ектаў было звернута.

Утвораны паўторна 29 снежня 1989, у сувязі з масавым перасяленнем жыхароў Краснапольскага раёна, тэрыторыя якога была забруджана радыёнуклідамі пасля Чарнобыльскай тэхнагеннай катастрофы (1986)[5].

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва — 12.8 тыс. чалавек.

Населеныя пункты

Усяго налічваецца 102 населеных пункта.

Эканоміка

За 2013 год суб’ектамі гаспадарання раёна экспартавана тавараў на суму 408 тыс. долараў ЗША, што складае 169,5 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года. Імпарт тавараў у цэлым па раёне склаў 882,5 тыс. долараў ЗША ці 422,5 % да 2012 года. Сальда знешняга гандлю таварамі па раёне склала мінус 474,5 тыс. долараў ЗША. Аб’ём экспарту паслуг у цэлым па раёне склаў 48,4 тыс. долараў ЗША або 196,7 працэнта да 2012 года. Сальда знешняга гандлю паслугамі па раёне за 2013 — станоўчае і склала 37,7 тыс. долараў ЗША. Асноўнымі прадпрыемствамі-экспарцёрамі тавараў і паслуг у раёне з’яўляюцца: Дрыбінскае райпа, ПВУП «Максімлеспрам», ПГПУП «ІВАЛ — 2009», ПВУП «Гранат ПСМ», УАЗ «Дрыбінская цэнтральная раённая бальніца».

Транспарт

Праз раён праходзяць чыгунка «Орша-Крычаў», аўтамабільная дарога «Магілёў-Мсціслаў». Тут таксама пралягае нафтаправод «Унеча-Полацк».

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://horki.info/news/12571.html
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Сергей ЕЛИЗАРОВ. Реформы административно-территориального деления 1960-х гг.: власть и народ.
  6. Уладзімер Арлоў «Імёны Свабоды» стар. 100-101

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1989 годзе
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1935 годзе
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе
Катэгорыя·Дрыбінскі раён