Пётр Усцінавіч Рававой (нар. 12 ліпеня 1931 г., вёска Старакожаўка, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі глеб. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1966), прафесар (1991).
Скончыў БСГА (1955), дзе і працаваў (у 1969—1980 гг. загадчык кафедры). Навуковыя працы па спосабах рэгулявання і кантролю воднага рэжыму меліяраваных зямель, павелічэнні працаздольнасці дрэнажу.
Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1990).