wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат Гібралтара па снукеры

Адкрыты чэмпіянат Гібралтара (англ.: Gibraltar Open) — прафесійны рэйтынгавы снукерны турнір. Быў заснаваны ў 2015 годзе і праходзіў у рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship, а ў 2017 годзе атрымаў статус рэйтынгавага турніру. Турнір праходзіць на стадыёне «Вікторыя» ў Гібралтары. Прызавы фонд спаборніцтва ў 2018 годзе склаў £153,000.

Фармат адкрытага чэмпіянату Гібралтара ўключае ў сябе некалькі (два–тры) кваліфікацыйных раундаў, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату. У асноўную стадыю трапляюць сеяныя прафесіяналы (аўтаматычна) і пераможцы апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.

Пераможцамі двух першых розыгрышаў турніру сталі Марка Фу з Ганконга ў 2015 годзе і Шон Мёрфі ў 2017 годзе, а дзеючым чэмпіёнам турніру з’яўляецца Раян Дэй, які выйграў чэмпіянат 2018 года.

Вынікі

Фармат
Нізкарэйтынгавы турнір
Рэйтынгавы турнір
ГодМесцаПераможцаФіналістФінальны лікПаўфіналістыЧвэрцьфіналістыПрызавы фондК-ць удзельнікаў
2015Гібралтар
«Tercentenary Sports Hall»
Марка Фу Майкл Уайт4:1 Сцюарт Бінэм
Лян Вэньбо
Альфрэд Бёрдэн
Дамінік Дэйл
Марк Кінг
Дэвід Грэйс
Агульны: €125,000
Пераможца: €25,000
128
2017Гібралтар
«Стадыён Вікторыя»
Шон Мёрфі Джад Трамп4:2 Раян Дэй
Найджэл Бонд
Джэк Лісоўскі
Ніл Робертсан
Марк Уільямс
Альфрэд Бёрдэн
Агульны: €125,000
Пераможца: €25,000
128
2018Гібралтар
«Стадыён Вікторыя»
Раян Дэй Цаа Юйпэн4:0 Лі Уолкер
Скот Дональдсан
Джо Пэры
Чжан Юн
Кайрэн Уілсан
Сцюарт Бінэм
Агульны: £153,000
Пераможца: £25,000
128

Фіналісты турніру

Гулец П Ф КФ ВТ Фіналы
Раян Дэй1012018
Шон Мёрфі1012017
Марка Фу1012015
Цаа Юйпэн0112018
Джад Трамп0112017
Майкл Уайт0112015

Статыстыка паводле краін

Краіна КП АКП Першы тытул Апошні тытул
Уэльс1120182018
Англія1120172017
Ганконг1120152015

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат Гібралтара па снукеры