wd wp Пошук:

Гібралтар

Гібралтар (англ.: Gibraltar) — заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі на поўдні Пірэнейскага паўвострава, улучае Гібралтарскую скалу і пясчаны пярэсмык, які злучае скалу з Пірэнейскім паўвостравам. Назва “Гібралтар” паходзіць ад імя арабскага военачальніка Тарык ібн Зіяда. У яго гонар Гібралтарская скала была названая гарой Тарыка (араб. جبل طارق‎‎).

Гісторыя

Гібралтар доўгі час знаходзіўся ў валоданні маўраў, якія захапілі яго ў вестготаў у 711 годзе. У 1462 годзе падчас Рэканкісты ён перайшоў у валоданне Іспаніі. У 1704 годзе на закаце Іспанскай імперыі быў захоплены ангельскай эскадрай пад камандаваннем адмірала Джорджа Рука. У 1713 годзе паводле Утрэхтскай мірнай дамовы, навязанай Іспаніі Англіяй і Францыяй, Гібралтар адышоў да Вялікабрытаніі. Іспанцы беспаспяхова спрабавалі ўзяць крэпасць у 1727 годзе падчас англа-іспанскай вайны, а таксама іспана-французскай «вялікай аблогі» (1779-1783). Па Версальскай дамове 1783 года скала засталася брытанскім уладаннем.

У 1830 Гібралтар быў афіцыйна абвешчаны калоніяй Вялікабрытаніі. Яго значэнне яшчэ больш узрасло пасля адкрыцця ў 1869 годзе Суэцкага канала, які удвая скараціў шлях у Еўропу з Індыі. Ўладанне скалой давала магчымасць кантролю над суднаходствам ў Міжземным моры.

У 1940 годзе ў пачатку Другой сусветнай вайны каўдыльё Франсіска Франка, выконваючы ўзброены нейтралітэт, адхіліў прапанову Гітлера захапіць брытанскі Гібралтар.

У 1964 Гібралтар атрымаў сваю канстытуцыю. У калёніі быў створаны парламент - Палата сходу і сфарміраваны ўрад. У 1969 годзе была прынятая новая канстытуцыя, згодна якой уводзілася поўнае ўнутранае самакіраванне.

Геаграфія і прырода

Займае стратэгічную пазіцыю над Гібралтарскім пралівам, які злучае Міжземнае мора з Атлантычным акіянам.

Гібралтар — адзінае месца ў Еўропе, дзе жывуць дзікія малпы — маготы. Па мясцовым павер’і, Гібралтар будзе брытанскім датуль, пакуль жывая хоць адна малпа.

Славутыя мясціны

Спасылкі

Шаблон:Савет Еўропы

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Гарады-дзяржавы
Катэгорыя·Марскія крэпасці
Катэгорыя·Заморскія тэрыторыі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Англамоўныя краіны і тэрыторыі
Катэгорыя·Сталіцы еўрапейскіх дзяржаў
Катэгорыя·Фінікійскія калоніі
Катэгорыя·Спрэчныя тэрыторыі ў Еўропе
Катэгорыя·Парты Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Гібралтар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя парты
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта