wd wp Пошук:

Георгій Васілевіч Штыхаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Штыхаў. Георгій Васілевіч Штыхаў (14 ліпеня 1927, в. Старая Беліца, Гомельскі раён — 2 сакавіка 2018, Мінск) — беларускі археолаг і гісторык. Доктар гістарычных навук (1983), прафесар (1989).

Біяграфія

Нарадзіўся 14 ліпеня 1927 года ў сям’і служачых. Працаваў настаўнікам у школах Гродзенскай і Гомельскай абласцях (19561959). Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956). Вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР (1959—1962), на фарміраванне гістарычнага светапогляду Г. Штыхава значна паўплывалі У. М. Ігнатоўскі і А. Р. Мітрафанаў.

Малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, загадчык аддзела археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі Інстытута гісторыі АН БССР (1962—2000). У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Древний Полоцк (IX—XIII вв.)» (навуковы кіраўнік — В. Р. Тарасенка). З 1982 года ўзначальваў пастаянную камісію па археалагічным даследаванні старажытнага Мінска. У 1983 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.)». Прафесар (1987). З 2000 года быў галоўным навуковым супрацоўнікам аддзела археалогіі сярэднявечнага перыяду Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Навуковыя зацікаўленні Г. В. Штыхава: археалогія і гісторыя Беларусі VI—XIII ст., гісторыя і археалогія Полацкай землі, вытокі беларускай народнасці. Вывучае гарады Полацкай зямлі і курганныя могільнікі ранняга Сярэднявечча паўночнай і цэнтральнай Беларусі. Кіраваў экспедыцыямі па вывучэнні Полацка, Заслаўя, Віцебска, Барысава, Лукомля, Лагойска, Копысі, а таксама, у 2006 годзе праводзіў раскопкі археалагічнага помніка Баронікі — гарадзішча каля вёскі Баронікі Віцебскага раёна, якое знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на левым беразе ракі Лучоса.

Падрыхтаваў 2 дактароў і 19 кандыдатаў навук. Аўтар больш за 490 прац.

Узначальваў Беларускую асацыяцыю ахвяр палітычных рэпрэсій (19921994).

Лаурэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990).

Асноўныя публікацыі

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Памерлі 2 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомельскім раёне
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў