wd wp Пошук:

Васіль Радзівонавіч Тарасенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тарасенка. Васіль Радзівонавіч Тарасенка (26 кастрычніка (7 лістапада) 1899, Пётркаў-Трыбунальскі, цяпер Лодзінскае ваяводства, Польшча  — 7 снежня 1972) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1947).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут (1922), у 1926 г. — Смаленскі ўніверсітэт. У 1929—1941 г. быў супрацоўнікам Магілёўскага гістарычнага музея, выкладчыкам Магілёўскага педагагічнага інстытута. З 1944 г. навуковы супрацоўнік, у 1963—1966 г. загадчык сектара археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР, выкладчык БДУ і Мінскага педагагічнага інстытута.

Навуковая дзейнасць

Даследаваў помнікі жалезнага і каменнага вякоў на тэрыторыі Магілёўскай і Смаленскай абласцей. Першы пачаў вывучаць старажытны Мінск, дзе адкрыў драўляную гарадскую забудову, вулічныя маставыя з бярвён 11-13 ст., фундамент храма 12 ст. (гл. Мінскі храм). Выявіў шмат розных вырабаў гарадскіх рамеснікаў, у тым ліку залаты бранзалет са змяінымі галовамі. Вёў раскопкі ў Магілёве, Полацку, Ваўкавыску. Разам з А. М. Ляўданскім даследаваў у 1928—1930 г. Пелагееўскае гарадзішча ў Магілёве.

Адзін з аўтараў кніг «Гісторыя Мінска» (1967), «Гісторыя Беларуская ССР» (т.1, 1972), «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч.2, 1972) і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага археалагічнага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пётркаве Трыбунальскім
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 7 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў