wd wp Пошук:

Археологическая карта Белоруссии

Археологическая карта Белоруссии (бел.: Археалагічная карта Беларусі) — выданне Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Змяшчае пералікі выяўленых археалагічных помнікаў пэўных эпох, адпаведна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу БССР. У Мінску выйшлі 3 выпускі (19681976 гг.) на рускай мове. У кожным выпуску змешчана характарыстыка адпаведнай эпохі на тэрыторыі Беларусі, прыводзяцца спісы і карты помнікаў, даецца бібліяграфія. Выданне ілюстравана фотаздымкамі і замалёўкамі археалагічных знаходак, планамі некаторых помнікаў.

Выпуск 1

У 1-м выпуску «Памятники каменного века» (1968 г., складальнік У. Ф. Ісаенка), пералічаны 601 помнік палеаліту, мезаліту і неаліту, якія выяўлены на тэрыторыі Беларусі і суседніх раёнаў Расіі і Украіны.

Выпуск 2

У 2-м «Памятники железного века и эпохи феодализма» (1971 г., складальнік Г. В. Штыхаў) названы гарадзішчы, селішчы, курганы, камяні з надпісамі, манетныя і манетна-рэчавыя скарбы. Пералік помнікаў даецца ў алфавітным парадку па абласцях, а ўнутры абласцей - па раёнах. У канцы кнігі прыводзяцца «Алфавитный указатель к карте археологических памятников», у якім па кожнай вобласці асобна пералічваюцца помнікі, якія згадваюцца ў тэксце, а таксама бібліяграфія, пабудаваная па такім жа прынцыпе. Да кнігі прыкладзены карты кожнай вобласці, на якіх помнікі маюць тую ж нумарацыю, што і ў тэксце. У даведачным апараце кнігі змешчаны таксама алфавітны спіс раёнаў з указаннем старонак, на якіх дадзены звесткі пра помнікі.

Усяго ўлічана каля 2 тыс. курганных груп, у якіх па прыблізных падліках звыш 46 тыс. курганоў, 1 тыс. гарадзішчаў, каля 500 паселішчаў.

Выпуск 3

У 3-і выпуск “Памятники бронзового века” (1976 г., складальнік У. Ф. Ісаенка) уключана 2400 помнікаў гэтага перыяду. Дадзена апісанне асобных археалагічных культур, сацыяльна-эканамічнага развіцця плямён.

Публікацыі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Археалогія ў Беларусі