wd wp Пошук:

Гатава

Га́тава[1] (трансліт.: Hatava, руск.: Гатово) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца за 5 км на поўдзень ад Мінска, на шашы H9034.

Назва

Назва паходзіць ад слова «гаць» — насціл з бярвёнаў, дарога цераз забалочаную мясцовасць[2].

Геаграфія

Аграгарадок месціцца на невялікім узвышшы з перападамі вышыняў; дакладна вылучаны прыватны сектар і шматпавярховая забудова. З усходняга боку ён абмежаваны прамысловай зонай, з паўднёвага — лесапаласой і чыгункай, з захаду і ўсходу — ворыўнымі землямі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1567 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць М. Служкі. У 1582 годзе сяло, уласнасць Б. Ложчанкі — І. Служчынай; цэнтр маёнтка, уласнасць П. І. Крушынскага, І. Т. Корсака.

У 1590 годзе сяляне адбывалі паншчыну 3 дні ў тыдзень з валокі[3], у гэты час у сяле 14 гаспадарак, у маёнтку 3 дамы, агарод, уласнасць М. Служкі. У 1598 годзе вёска, уласнасць А. Крашынскага, у 1599 годзе сяло, уласнасць князя Д. Скуміна. У 1600 годзе сяло — цэнтр маёнтка, бабровыя гоны на рацэ Свіслач, уласнасць Служкаў; двор — уласнасць Корсакаў; потым асабістая ўласнасць Д. Скуміна, Тышкевіча. У 1652 годзе царкоўная ўласнасць ордэна бернардзінцаў, у 1667 годзе — францысканцаў. З 1742 года ўласнасць Менскага жаночага бернардзінскага кляштара.

Пад уладай Расійскай імперыі

Царква Святога Духа ў Гатаве, 1900 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года Гатава апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1858 годзе дзяржаўная ўласнасць. У 1864 годзе адкрытае народнае вучылішча. У 1870 годзе дзяржаўны маёнтак у Самахвалавіцкай воласці. У 1887 годзе пабудаваная драўляная Свята-Духаўская царква. У 1897 годзе ў сяле былі народнае вучылішча, царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, царква, карчма, кузня; таксама быў фальварак.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года Гатава было пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшло ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 года і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года было пад акупацыяй Польшчы.

У 1922 годзе створана сельскагаспадарчае таварыства «Выгада». У 1924—1927 і 1954—1959 гадах цэнтр Гатаўскага сельсавета[4][5]. З 1927 года ў Дзяргайскім сельсавеце Менскай акругі. У 1924 годзе адкрытая 3-гадовая школа, 85 вучняў. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. На гэтай тэрыторыі дзейнічаў савецкі партызанскі атрад[6].

З 5 сакавіка 1959 года ў Навадворскім сельсавеце. У 1968 годзе побач з вёскай Гатава пабудаваны Мінскі завод «ДРУГЧАРМЕТ»[7]. Пасля гэтага для засялення працоўнікаў завода тут пачалося будаўніцтва першых шматпавярховых дамоў. Другая хваля будаўніцтва звязаная са скураным заводам, які пачаў працаваць побач з паселішчам у 1988 годзе.

У 1991 годзе ў саўгасе «Рассвет» (цэнтр — Новы Двор).

Насельніцтва

Прадпрыемствы

Найбуйнейшыя прадпрыемствы Гатава:

Славутасці

Царква Святога Духа ў Гатаве

Спіс вуліц

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 68
  3. Лойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове ХVІ—ХVIII ст. / П. А. Лойка; АН БССР, Інстытут гісторыі; Пад рэд. В. І. Мялешкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с. — С. 24. — ISBN 5-343-00563-2. Са спасылкай на: ЦГДА БССР. — Ф. КМФ-5. — Воп. 1. — Спр. 733. — Арк. 17.
  4. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  5. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  6. Сага пра салаўя
  7. Інавацыйныя тэхналогіі РУП «ДРУГЧАРМЕТ»
  8. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навадворскі сельсавет (Мінскі раён)
Катэгорыя·Аграгарадкі Мінскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты Мінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гатава