wd wp Пошук:

Вязынь

Вя́зынь[1] (трансліт.: Viazyń, руск.: Вязынь) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Іліі. Адміністрацыйны цэнтр Вязынскага сельсавета. Насельніцтва 604 чал. (2008). Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі.

Гісторыя

Упершыню Вязынь згадваецца ў другой палове XV ст. як уладанне Саковічаў. Ад Ю. Саковіча мясцовасць перайшла да яго сына Войцеха (памёр у 1522), які па маёнтку Насілаў пісаўся панам Насілоўскім, потым — яго сыну, ваяводу віцебскаму Юрыю Насілоўскаму (памёр у 1544). Пры Юрыю Насілоўскім у Вязыні ў 1543 годзе заснавалі касцёл, у гэты ж час паселішча, імаверна, атрымала статус мястэчка. Тым часам першы ўспамін пра Вязынь як мястэчка датуецца 1552 года.

У другой палове XVI ст. Вязынь перайшла да Вітунскіх, Я. Вітуньскі названы як уладальнік паселішча ў 1616 годзе пры размежаванні з суседнім маёнткам Куранцом. Пазней паселішча перайшло ў валоданне Віленскага жаночага кляштара бенедыкцінак пры касцёле Св. Кацярыны. Як уласнасць бенедыкцінак мястэчка згадваецца ў 1627 і 1638 гадах пры размежаваннях іх зямель і пры парушэнні межаў Вязынскай пушчы з боку ваяводы смаленскага А. Гасеўскага, у 1674 годзе пры размежаванні з маёнткам віленскіх бернардзінак Рабунем.

У 1721 годзе кляштарныя маёнтак Вязынь і фальварак Седзіца мелі спрэчныя землі з Маладзечнам і Селішчам пана Міхала Казіміра Коцела. У 1736 годзе згадваецца царква ў Вязыні, на якую кляштар бенедыкцінак вылучыў паўвалокі зямлі. У 1770 годзе адбылося яшчэ адно размежаванне з суседнімі маёнткамі Селішчам і Ляўковам. У 1791 годзе ў мястэчку збудавалі Успенскую царкву.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вязынь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай, з 1843 — Віленскай губерні. У 1808 годзе мястэчка перайшло да Гяцэвічаў. Паводле перапісу 1897 года тут была царква, каталіцкая мураваная капліца, сінагога. У пачатку XX ст. — валасная ўправа, народнае вучылішча (91 вучань і 2 настаўнікі), аднакласная царкоўнапрыходская школа, 359 дзесяцін зямлі. Цягам 1810—1913 гадоў у маёнтку Гяцэвічаў працавалі бровар (10 работнікаў), цягам 1810—1913 гадоў — млын (18 работнікаў).

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Вязынь апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе была цэнтрам гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Вязынь увайшла ў БССР, дзе з 12 кастрычніка 1940 года была цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 год — 272 двары, на 1993 год — 329 двароў. У 2000-я гады Вязынь атрымала статус аграгарадка[2].

Насельніцтва

Інфраструктура

Працуе сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Царква, пач. XX ст.

Славутасці

Страчаная спадчына

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вя́зань (за Вя́зыней)
  2. Вязынь Архівавана 6 сакавіка 2021. // Государственный центр картографо-геодезических материалов и данных Республики Беларусь
  3. Wiazyń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 276.
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  5. В. Л. Насевіч, Г. М. Новікава. Вязынь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 386.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8. — С. 341.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вязынь
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мястэчкі Менскага ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Аграгарадкі Мінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вязынскі сельсавет