wd wp Пошук:

Васіль Робертавіч Вільямс

Васіль Робертавіч Вільямс (27 верасня (9 кастрычніка) 1863, Масква, Расійская імперыя — 11 лістапада 1939, Масква,
РСФСР, СССР) — рускі і савецкі глебазнавец-аграном, акадэмік АН СССР (1931), АН БССР (1929), УАСГНІЛ (1935). Адзін з заснавальнікаў агранамічнага глебазнаўства[2].

Член ВКП(б) з 1928 года, дэпутат Массавету і Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання. Лаўрэат Ленінскай прэміі (1931).

Біяграфія

Выпускнік Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі[2]. Вучоны-педагог: прафесар і загадчык кафедры агульнага земляробства і глебазнаўства Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя Ціміразева, яе дырэктар з 1907 года, рэктар у 1922—1925 гг[2]. Заснавальнік і першы загадчык кафедры «Асновы земляробства і раслінаводства» Маскоўскага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Аўтар каля 450 навуковых прац.

Развіваў вучэнне В. В. Дакучаева пра глебу[2]. Разам з П. А. Костычавым(руск.) бел. заснавальнік агранамічнага глебазнаўства[2].

Абгрунтаваў вядучую ролю біялагічных фактараў у глебаўтварэнні, стварыў вучэнне аб малым біялагічным кругавароце рэчываў як аснове развіцця глеб, выказаў ідэю аб адзінстве развіцця неарганічнай і арганічнай прыроды, распрацаваў і абгрунтаваў травапольную сістэму земляробства[2]. Вільямс лічыў, што ўласцівасцю ўрадлівасці валодае толькі дробнаструктурная камкаватая глеба і што структура глебы — гэта галоўная ўмова атрымання добрых ураджаяў.

Вёў вострую палеміку з «мінеральнымі» і «фармальна-дэдуктыўнымі» аграхімікамі, пад якімі разумеліся паслядоўнікі Д. М. Пранішнікава(руск.) бел.. Да 1937 года навуковая палеміка трансфармавалася ў барацьбу з «ворагамі народа». У выніку дыскусіі паміж Вільямсам і акадэмікам М. М. Тулайковым пра карысць прымянення травапольнай сістэмы земляробства, Тулайкоў быў арыштаваны ў 1937 годзе і загінуў. Пры садзейнічанні Вільямса навуковая школа акадэміка Пранішнікава панесла незаменныя страты.

У 1917 годзе заснаваў пад Масквой (цяпер гэта тэрыторыя горада Лобні, ля платформы Лугавая Савёлаўскага напрамку) доследную станцыю па вывучэнні кармавых раслін і кармавой плошчы (з 1922 года Дзяржаўны лугавы інстытут, у 1930 годзе перайменаваны ва Усесаюзны, а ў 1992 годзе — ва Усерасійскі навукова-даследчы інстытут кармоў). Гэты інстытут сёння носіць імя В. Р. Вільямса. Яго імя таксама носіць Казахскі навукова-даследчы інстытут земляробства.

Вучаніцай Вільямса была савецкі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі, кавалер Ордэна Леніна Фаня Гельцэр(руск.) бел..

11 лістапада 1939 Васіль Робертавіч Вільямс памёр. Пахаваны ў дэндралагічным садзе парку Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі, на тэрыторыі якой ён пражыў звыш пяцідзесяці гадоў[3].

Памяць

Паштовая марка СССР, 1949
год

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Вильямс Василий Робертович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113-114. — 737 с.
  3. Могила В. Р. Вильямса в дендрологическом саду парка Тимирязевской сельскохозяйственной академии Архівавана 19 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Героі Працы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Постаці савецкай аграноміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Глебазнаўцы СССР
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Памерлі 11 лістапада
Катэгорыя·Акадэмікі УАСГНІЛ
Катэгорыя·Пахаваныя ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Катэгорыя·Выкладчыкі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»