wd wp Пошук:

Ода Буйвід

Ода Фелікс Казімеж Буйвід (польск.: Odo Feliks Kazimierz Bujwid; 1857, Вільня — 1942, Кракаў) — польскі вучоны Вядомы як піянер польскай бактэрыялогіі. Быў адным з першых даследчыкаў вакцын ў Польшчы.

Біяграфія

Ода Буйвід нарадзіўся 30 лістапада 1857 года ў Вільні ў сям’і служачага. Там ён правёў дзяцінства. Затым разам з сям’ёй пераехаў у Варшаву. Ва ўзросце 15 гадоў застаўся сіратой з дзвюма малодшымі сёстрамі. Каб пракарміць сясцёр, Буйвід даваў прыватныя ўрокі. Хадзіў у 3-ю Варшаўскую гімназію, але не скончыў яе. Здаўшы экзамен на атэстат сталасці, ў 1879 годзе ён паступіў на медыцынскі факультэт Варшаўскага універсітэта.

Падчас вучобы выяўляў цікавасць да гісталогіі. Займаўся даследаваннем макроты чалавека. У 1885 годзе адправіўся ў Берлін, дзе вучыўся ў Роберта Коха, які адкрыў трыма гадамі раней узбуджальнікаў туберкулёзу. Праз год вярнуўся ў Варшаву і заснаваў першую ў Польшчы бактэрыялагічную лабараторыю. Ён скончыў медыцынскі факультэт і атрымаў дыплом 14 студзеня 1886 года.

У 1886 годзе адправіўся ў Парыж, дзе вывучаў метады прыгатавання вакцыны супраць шаленства ў Луі Пастера. Вярнуўшыся дадому, ён адкрыў першы польскі цэнтр вакцынацыі з выкарыстаннем метаду Пастэра. Чытаў курсы па бактэрыялогіі сярод урачоў. У 1887 годзе апублікаваў свае лекцыі ў кнізе, якая ўстала першым польскім падручнікам па бактэрыялогіі. Працаваў таксама ў бактэрыялагічных лабараторыях Санкт-Пецярбурга і Адэсы.

У 1893 годзе пераехаў у Кракаў, дзе ўзначаліў кафедру гігіены ў Ягелонскім універсітэце. Неўзабаве арганізаваў там другую ў польскую пастэраўскую станцыю. Працягнуў даследаванне туберкулёзу. Ён першым у Польшчы атрымаў супрацьдыфтэрыйную сыроватку, наладзіў яе вытворчасць у Варшаве і Кракаве. Пазней пачаў вырабляць і іншыя сыроваткі. Чытаў у універсітэце курсы гігіены і бактэрыялогіі. У 1896 годзе ён быў абраны членам савета Кракава, спрыяў стварэнню сістэм водазабеспячэння і каналізацыі ў горадзе. У 18971907 гадах Буйвід быў дырэктарам Інстытута харчовых даследаванняў у Кракаве. У 1899 годзе ён стаў прафесарам гігіены і бактэрыялогіі. У 19041905 навучальным годзе стаў дэканам медыцынскага факультэта Ягелонскага універсітэта. У 1920 годзе завяршыў сваю працу ў Ягелонскім універсітэце і сышоў на пенсію. Нягледзячы на гэта, працягваў ўдзельнічаць у навуковых канферэнцыях.

Буйвід апублікаваў каля 400 навуковых прац, з іх каля 200 па бактэрыялогіі.

Буйвід сябраваў са стваральнікам эсперанта Людвікам Лазарам Заменгофам. На 8-м Сусветным кангрэсе эсперантыстаў у Кракаве ў 1912 годзе ён быў старшынёй аргкамітэта. У 1922 годзе на 1-м з’ездзе польскіх эсперантыстаў Буйвід быў абраны прэзідэнтам Нацыянальнай федэрацыі эсперанта. У 1924 годзе ён аб’яднаў арганізацыі эсперантыстаў Польшчы. Ён таксама з’яўляўся рэдактарам выдання Pola Esperantisto. Быў абраны ганаровым членам Сусветнай асацыяцыі урачоў эсперантыстаў.

У 1932 годзе памерла яго жонка, пасля чаго ён пачаў пісаць мемуары. Пасля пачатку Другой Сусветнай вайны яго сям’я падвергнулася рэпрэсіям, а самога Буйвіда перыядычна дапытвалі. Ён памёр 26 снежня 1942 года ў Кракаве.

Зноскі

  1. 1 2 3 Gorecka H., Korĵenkov A. Nia diligenta kolegaro: Biografioj de 200 eminentaj esperantistoj — Litova Esperanto-Asocio, Sezonoj, 2018. — 500 экз. Праверана 25 сакавіка 2021.
  2. надмагілле Праверана 25 сакавіка 2021.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118947117 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1857 годзе
Катэгорыя·Эсперантысты
Катэгорыя·Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Памерлі 26 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада