wd wp Пошук:

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта — адзіная па-за межамі Беларусі навуковая беларусазнаўчая адзінка, якая была заснаваная ў 1956 годзе ў Варшаўскім універсітэце. Кафедра знаходзіцца на факультэце прыкладной лінгвістыкі на вуліцы Штурмовай, 4 (Szturmowa).

Ініцыятарам стварэння кафедры быў беларускі дзеяч Юры Туронак, а яе заснавальніцай стала прафесар Антаніна Абрэмбская-Яблонская[pl] (1901—1994) — выдатная славістка, аўтарка шматлікіх навуковых прац па славянскім мовазнаўстве, сааўтарка (разам з М. Бірылам) «Падручнага польска-беларускага слоўніка» (польск.: «Podręczny słownik polsko-białoruski»), выдадзенага ў 1962 годзе выдавецтвам Wiedzа Powszechnа. Зараз загадчыкам кафедры з’яўляецца д.ф.н. Радаслаў Калета[1].

На кафедры прапануюцца тры ступені навучання: бакалаўрат, магістратура і аспірантура. У рамках праграмы беларуская філалогія з англійскай мовай вядуцца заняткі па літаратуры, мовазнаўстве і гісторыі.

Зноскі

  1. Радаслаў Калета

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Беларусазнаўства
Катэгорыя·1956 год у Польшчы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Беларуская мова ў Польшчы
Катэгорыя·Варшаўскі ўніверсітэт