wd wp Пошук:

Антанас Туменас

Мемарыяльны камень на Радзіме А. Туменаса (в. Курклічяй)

Антанас Туменас (літ.: Antanas Tumėnas; 13 мая 1880, в. Куркліечэй, Ракішская воласць, Новааляксандраўскі павет, Ковенская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Южынтайская сянюнія, Рокішкіскі раён, Панявежыскі павет, Літва) — 8 лютага 1946, Бахманінг, Вельс-Ланд, Верхняя Аўстрыя, Аўстрыя) — літоўскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, юрыст, прэм’ер-міністр Літоўскай Рэспублікі (19241925).

Біяграфія

Біёграфы Антанаса Туменаса згадваюць, што ён быў замкнёным, чулым дзіцём, а таксама заікаўся. Скончыўшы юрыдычны факультэт, ён часткова пераадолеў гэты недахоп. Праўда, тэмп прамовы і вялікія паўзы заставаліся на ўсё жыццё, але гэта не перашкодзіла яму стаць добрым юрыстам, выкладаць ва ўніверсітэце, займацца грамадскай дзейнасцю і паднімацца на палітычныя лесвіцы.

У 1900 годзе скончыў Другую Віленскую мужчынскую гімназію і паступіў ў Імператарскі Варшаўскі універсітэт на архітэктарны факультэт, аднак затым перайшоў на юрыдычны факультэт Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, які скончыў ў 1909 годзе. Пасля сканчэння ўніверсітэта, Антанас Тумена некалькі месяцаў працаваў памочнікам юрыста Пятра Леона, а вясной 1910 года паступіў на службу памочнікам прысяжнага паверанага Ковенскага акружнога суда ў Новааляксандраўске. Сумесна з урачом Дамінікам Буконтасам было ўведзена набажэнства на літоўскай мове ў касцёле Новааляксандраўска, было створана Таварыства драмы, музыкі, песні і літаратуры[1].

У 1915 годзе, з пачатка Першай сусветнай вайны, як прадстаўнік Літоўскага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны эвакуіраваны ў Варонеж. Прымаў удзел ва Усерасійскім літоўскім Сейме (916 чэрвеня 1917 года). Стаў адным з заснавальнікаў Літоўскай хрысціянска-дэмакратычнай партыі. У 1918 годзе вярнуўся на радзіму, дзе заснаваў Зарасайскую прагімназію Солнца. У 1919 годзе, падчас наступлення Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі РСФСР, Антанас Тумена пераехаў у Вільню, дзе быў арыштаваны. Змяшчаўся ў турмах Вільні, Даўгаўпілса і Смаленска[2].

Быў абраны ад 6-й Утэнскай выбарчай акругі дэпутатам Устаноўчага Сейма Літвы, і ўзначаліў камісію па распрацоўцы Канстытуцыі. Выступаючы на адным з паседжанняў у Сейме, ён адзначае, што камісія «не знайшла канстытуцыйнага закона іншых дзяржаў, які мог бы дапамагчы закласці асновы яе працы»[3].

Член Малога Сейма (22 кастрычніка 192017 студзеня 1921 гг.). Дэпутат Першага і Другога Сейма (1922—1926 гг.). З 10 мая па 10 ліпеня 1923 года займаў пасаду старшыні Сейма. З 1922 года — дацэнт Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Каўнасе. Займаўся юрыдычнай практыкай.

З 29 чэрвеня 1923 па 4 лютага 1925 гадоў займаў пасаду міністра юстыцыі ў трох ўрадах (Эрнястаса Галванаўскаса, сваім і Вітаўтаса Пятруліса). Пасля перавароту 17 снежня 1926 года арганізаваў апазіцыйную дзейнасць хрысціянскіх дэмакратаў: у 19271936 гадах старшыня Каталіцкага цэнтра дзеянняў, галоўны рэдактар «Нашай газеты» (19281929).

Падчас нямецкай акупацыі Літвы — прафесар Вільнюскага ўніверсітэта. За ўдзел у дзейнасці падпольнага Вярхоўнага камітэта вызвалення Літвы арыштаваны ў 1943 годзе нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, пазней, у сувязі са станам здароўя, вызвалены. Эміграваў з немцамі, пасля пасяліўся ў Аўстрыі, дзе і памёр.

1 жніўня 1992 года, на месцы разбуранай у часы Вялікай Айчыннай вайны сядзібы, быў усталяваны мемарыяльны камень.

Літаратура

Зноскі

  1. Antanas Tumėnas (літ.) . Lietuvos Respublikos Seimas (15 лістапада 2012). Праверана 25 кастрычніка 2020.
  2. Banevičius, A. 111 Lietuvos valstybės 1918–1940 politikos veikėjų: enciklopedinis žinynas / Algirdas Banevičius. — Vilnius: Knyga, 1991. — 175, [2] p., [56] portr. lap. — P. 146. — ISBN 5-89942-585-7.
  3. Steigiamojo Seimo darbai: [posėdžių stenogramos]. — Kaunas: St.[eigiamojo] Seimo sekretoriatas, 1920.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Літвы
Катэгорыя·Дэпутаты Другога Сейма Літоўскай Рэспублікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Міністры юстыцыі Літвы
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рокішкіскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 8 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новааляксандраўскім павеце
Катэгорыя·Дэпутаты Устаноўчага Сейма Літвы
Катэгорыя·Памерлі ў зямлі Верхняя Аўстрыя
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Юрысты Літвы
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Першага Сейма Літоўскай Рэспублікі
Катэгорыя·Старшыні Сейма Літвы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе