wd wp Пошук:

Андрусь Горват

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Горват.

Андрэй Іванавіч Горват ці часцей Андрусь Горват (нар. 1983[1]) — беларускі пісьменнік і журналіст, найбольш вядомы кнігай «Радзіва „Прудок“».

Біяграфія

У 2006 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ.

З восені 2013 г. да сакавіка 2015 г. працаваў дворнікам Купалаўскага тэатра[2]. Пасля пераехаў у вёску Прудок на Палессі. Падчас свайго жыцця ў Прудку актыўна рабіў запісы на сваёй старонцы ў Facebook. Гэтыя запісы і сталі асновай для кнігі «Радзіва „Прудок“».

У 2016 годзе праз сайт «Талака» сабраў 5290 рублёў з ахвяраванняў 364 асоб на выданне кнігі, якую пісаў 3 гады (з 2014 года). Кніга выпускалася некалькі разоў і агульны тыраж дасягнуў больш за 7000 асобнікаў. Пасля выдання кнігі выдаліў свой акаўнт у Facebook.

16 мая 2018 года адбылася прэм’ера спектакля «Радзіва „Прудок“» у тэатры імя Янкі Купалы. Рэжысёр спектакля — Раман Падаляка, ролю Андруся выканаў Міхаіл Зуй, таксама ўдзельнічаюць Святлана Анікей, Дзмітрый Есяневіч[3]. Першыя паказы шлі з вялікімі аншлагамі, квіткі на пяць чэрвеньскіх паказаў былі распроданы за 6 гадзін пасля пачатку продажаў[4].

У снежні 2018 года ў кнігарнях з’явілася другая кніга аўтара «Прэм’ера», на якой ён быў пазначаны як Андрэй Горват. Да выхаду кнігі аўтар не запланаваў аўтограф-сесій і іншых мерапрыемстваў[5].

Прэміі

Бібліяграфія

Дакументалістыка

Разам з Васілём Васілевічам Чайкам (нар. 1965) прыняў удзел у стварэнні дакументальна-пазнавальнага фільму аўтарства і рэжысуры Аляксандра Матафонава «Лабірынты. Зачараваныя замкі панаў Горватаў» (2009) для беларускага тэлебачання[6].

Набыццё руін будынка былога палаца Горватаў у Нароўлі

Звяртаючы ўвагу на сугучнасць прозвішчаў, беларускі пісьменнік і журналіст Андрэй Іванавіч Горват з юнацкіх гадоў пачаў вывучаць гісторыю шляхецкага роду Горватаў і гісторыю родавых сядзіб, каб даведацца пра патэнцыйныя сваяцкія адносіны. Сам Андрэй Горват паходзіць з прыгонных сялян вёскі Прудок (Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць, Беларусь) і лічыць, што яго продкі, паводле ўласных генеалагічных даследаванняў, могуць паходзіць ад шляхціца Кандрата Горвата (сына Гілярыя-Ваўрынца Нікшыча-Горвата)[7], нашчадкі якога збяднелі і перайшлі ў стан сялян.

Будынак палаца Горватаў у Нароўлі на беразе Прыпяці. Фота 2012 г.

Андрэй Горват таксама з 2006 г. хадзіў з думкай, каб набыць занядбаны і струхлелы будынак былога палаца Горватаў у Нароўлі, каб папярэдзіць яго поўны заняпад і знішчэнне і захаваць напамін аб слаўным родзе Горватаў[8]. У занядбаным будынку абваліўся дах, многа дзе адсутнічала падлога і вокны.

12 лістапада 2020 г. Андрэй Горват, бізнесмены Пётр Кузняцоў (Гомель) і Аляксандр Баранаў (Мазыр) разам набылі за 53 357 беларускіх рублёў 63 капейкі[9] (прыблізна 21 тысяча долараў ЗША) ва ўласнасць на аўкцыёне руіны былога палаца Горватаў у Нароўлі, пад вельмі абмежавальныя ўмовы на 5 гадоў — кансервацыі, рэстаўрацыі і пераводу ў камерцыйнае выкарыстанне[10]. Калі ўмовы не будуць выкананы за 5 гадоў, то руіны будынка палаца павінны быць вернуты ва ўласнасць дзяржавы. Андрэй Горват узяў кіраванне па частковай кансервацыі і антыаварыйным работам з дапамогай валанцёраў і краўдфандзінгу. Сам Горват выказваўся, што хацеў бы зрабіць з палаца Горватаў у Нароўлі музейны комплекс з функцыямі гатэля і рэстарана[11][12][13].

Зноскі

  1. https://nashaniva.by/?c=ar&i=166088
  2. https://news.tut.by/culture/535717.html Архівавана 30 сакавіка 2017.
  3. Спектаклі | Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (kupalauski.by)
  4. Спектакль «Радзіва „Прудок“» покажут в Минске в Купаловском театре (tut.by)
  5. В обстановке строгой секретности. Увидела свет вторая книга Горвата (nn.by)
  6. Лабірынты. Зачараваныя замкі паннаў Горватаў
  7. «Я — дзясятае, юбілейнае пакаленне Горватаў у Прудку»
  8. «Главное — спасти его от разрушения». Писатель Андрей Горват вместе с друзьями купил дворец Горваттов в Наровле
  9. Наровлянский дворец Горваттов продан на электронных торгах
  10. Стало известно, кто купил наровлянский дворец Горватов. Это писатель Андрей Горват
  11. Спыніць час. Нароўля, палац Горватаў
  12. Нароўля. Знаёмства з Гомельшчынай
  13. Как Андрей Горват с волонтерами восстанавливает дворец в Наровле

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Дэбют»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залатая літара»