wd wp Пошук:

Дзмітрый Есяневіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Есяневіч. Дзмітрый Есяне́віч (нар. 11 снежня 1981, в. Чарнаградзь, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі акцёр.

Біяграфія

У 2003 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс заслужанага дзеяча мастацтваў Л. А. Манаковай). З 2003 года працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы[1].

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Дзмітрый Есяневіч разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту[2].

Творчасць

У рэпертуары 2020 года выконваў ролі: Базыль Статкевіч («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча), Кум, Запарожац («Ноч на Каляды[ru]» М. Гогаля), Маёр Плут («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча), Старшыня камбеду, Селянін, Салдат, Чырвонаармеец («Дзве душы» М. Гарэцкага), Арцемій Філіпавіч Земляніка («Рэвізор» М. Гогаля), Перакладчык, Пятро, Лётчык, Жук, Дзядзька Коля, Мыш Верачка, Шура («Радзіва Прудок» А. Горвата), Эльф («Сон у купальскую ноч» У. Шэкспіра), Чарлі, заўсёднік паба («Вешальнікі» М. Мак-Донаха), Селянін, Калядоўшчык, Шляхціц, Індус («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага)[1].

Зноскі

  1. 1 2 Дзмітрый Есяневіч на сайце Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
  2. Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў