wd wp Пошук:

Алена Мікалаеўна Анісім

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анісім. Але́на Мікала́еўна Ані́сім (28 верасня 1962, в. Савоні, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларуская мовазнаўца і палітычная дзяячка. Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (2017—2021), навуковы супрацоўнік ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі». Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія

Нарадзілася 28 верасня 1962 г. у вёсцы Савоні Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўнікаў (дзявочае прозвішча Амельчыц)[1]. Скончыла Залужскую сярэднюю школу з залатым медалём у 1978 г. У тым жа годзе паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт аддзялення беларускай мовы і літаратуры, які скончыла ў 1983 г. У часе вучобы працуе гідам-перакладчыкам з групамі з Чэхаславакіі, якія суправаджала з паездкамі па рэспубліках СССР[1].

Працавала выхавацелькай у дзіцячым садку в. Цеснавая Стаўбцоўскага раёна (1984—1986), настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў сярэдніх школах № 55 (1986) і № 71 (1986—1991) горада Мінска. З 14 траўня 1991 года — у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі (цяпер філіял ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»), працуе на пасадзе навуковага супрацоўніка аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі, аўтар-укладальнік некалькіх слоўнікаў[1].

Асабістае жыццё

Замужам, мае трох дарослых сыноў[1].

Грамадская і палітычная дзейнасць

У 19801982 гг. удзельнічала ў Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні[1]. З 1999 г. з’яўляецца сябрам Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ), у 2000—2014 гг. узначальвала Мінскую гарадскую арганізацыю ТБМ, з 2011 г. — першы намеснік старшыні ТБМ, з 2017 г. — старшыня ТБМ. Сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Ініцыявала і кіравала праектам па перакладзе і выданні асобнай кнігай «Правілаў дарожнага руху» на беларускай мове. Сумесна з калектывам навукоўцаў падрыхтавала і выдала 6 кніг пробных тэстаў па шасці ўзроўнях для выкладання беларускай мовы як замежнай. Пры непасрэдным удзеле Алены Анісім дзейнічае аргкамітэт па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання[2]. У снежні 2014 г. спрычынілася да склікання «Усебеларускага Кангрэса за незалежнасць»[3], увайшла ў яго арганізацыйны камітэт[4].

Мела намер удзельнічаць у Прэзідэнцкіх выбарах 2015 г., але пазней адмовілася ад вылучэння[5]. Брала ўдзел у распрацоўцы «Стратэгіі развіцця беларускай нацыі» (2016)[3][6].

На Парламенцкіх выбарах 2016 г. абраная дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе[7]. У кастрычніку 2016 г. разам з іншымі 108 дэпутатамі падтрымала кандыдатуру Уладзіміра Андрэйчанкі, які вылучаўся на пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў[8]. А. Анісім працуе ў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[9].

29 кастрычніка 2017 г. на справаздачна-выбарчым з’ездзе Таварыства беларускай мовы Алена Анісім змяніла на пасадзе старшыні арганізацыі Алега Трусава. Кандыдатуру Анісім падтрымалі 87 дэлегатаў з 92 (іншых кандыдатаў на пасаду не было). Ва ўступнай прамове Алена Анісім заклікала рабіць усё магчымае для таго, каб беларуская мова стала дзяржаўнай не толькі фармальна, але і па сутнасці[10].

У 2017—2018 гг. Алена Анісім на розных узроўнях прапагандавала ідэю нацыянальнага беларускамоўнага ўніверсітэта, увайшла ў яго арганізацыйны камітэт[11].

У канцы студзеня 2019 г. Анісім заявіла, што збіраецца ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах. Як яна сама патлумачыла, гэтае рашэнне было для яе спантанным: «Прачытаўшы чарговую спасылку, у якой была спроба дыскрэдытаваць як маё імя, так і дзейнасць арганізацыі, я вырашыла адрэагаваць… ні з кім параіцца не паспела, і з мужам у тым ліку»[12].

У канцы красавіка 2019 г. дэпутатка заявіла пра намер зноў удзельнічаць у парламенцкіх выбарах, патлумачыўшы: «Той факт, што выбары будуць праведзены датэрмінова, безумоўна, не парадаваў, бо дзесяць месяцаў працы выпадаюць. Але з іншага боку, можна ўступаць у новую выбарчую парламенцкую кампанію і ізноў пазмагацца за мандат, каб выканаць тыя задачы, якія стаяць перада мной, як перад старшынёй ТБМ»[13]. На прапанову зрабіць «усё магчымае, каб не дапусціць датэрміновага роспуску парламента пад маркай клопату пра „нацыянальную бяспеку“», Алена Анісім 21 траўня 2019 г. адказала: «У сённяшняй сітуацыі я лічу больш важным накіраваць свае намаганні на агучванне і вырашэнне надзённых пытанняў арганізацыі і грамадства»[14].

Перад выбарамі 2019 г. Алена Анісім вылучалася па ранейшай Стаўбцоўскай акрузе праз збор подпісаў, але ў кастрычніку 2019 г. яе не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты[15]. Скончыўшы працу ў Палаце прадстаўнікоў, А. Анісім вярнулася на ранейшую пасаду ва ўстанову НАН Беларусі[16]. У студзені 2020 г. яна заявіла: «Паколькі на сённяшні дзень зразумела, што ўлада нічога не збіраецца прынцыпова мяняць у сваіх падыходах да выбарчай кампаніі, я для сябе вырашыла адназначна, што браць удзел у гэтым не буду»[17], фактычна адмовіўшыся ад прэзідэнцкіх амбіцый.

Узнагароды

Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[18].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Анісім Алена Мікалаеўна (нявызн.). vybory2016.by. Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2016. Праверана 12 верасня 2016.
  2. Алена Анісім. “Сціпласць. Смеласць. Беларускасць” (бел.) . БелаПАН (13 верасня 2016). Праверана 21 сакавіка 2017.
  3. 1 2 https://belisrael.info/?p=7966
  4. https://www.svaboda.org/a/26754997.html
  5. Алена Анісім не будзе вылучацца ў якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах (нявызн.). Наша Ніва (30 чэрвеня 2015). Праверана 12 верасня 2016.
  6. https://sakavik.net/2016/02/06/стратэгіі-развіцця-беларускай-нацыі/
  7. В Беларуси избран парламент шестого созыва. ЦИК обнародовал фамилии депутатов(руск.) . pravo.by (12 верасня 2016). Праверана 12 верасня 2016.
  8. https://www.svaboda.org/a/28046192.html
  9. http://tbm-mova.by/anisim Архівавана 29 кастрычніка 2018.
  10. nashaniva.by
  11. http://nhu.by/concept/ Архівавана 22 кастрычніка 2018.
  12. https://www.nv-online.info/2019/02/18/alena-anisim-ya-veru-shto-usyo-magchyma.html(недаступная+спасылка)
  13. https://www.racyja.com/palityka/alena-anisim-pryyanyala-rashenne-iznou-b/
  14. https://belisrael.info/?p=19486
  15. https://nashaniva.by/?c=ar&i=239452
  16. https://novychas.by/palityka/alena-anisim-peradumala-udzelniczac-u-vybarah
  17. https://www.racyja.com/palityka/alena-anisim-ne-budze-udzelnichats-u-p-2/
  18. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Катэгорыя·Члены Таварыства беларускай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 верасня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ