wd wp Пошук:

Універсітэт імя Ніла Гілевіча

Універсітэт імя Ніла Гілевіча, або неафіцыйна Беларускі нацыянальны ўніверсітэт — установа адукацыі ў Беларусі з беларускай мовай выкладання. Форма навучальнай ўстановы будзе арыентавана на класічны ўніверсітэт з апорай на гуманітарныя навукі, таксама дапускаецца, што будзе весціся падрыхтоўка па юрыдычных, некаторых медыцынскіх і ІТ-спецыяльнасцях[2]. Старшынёй аргкамітэта ў стварэнні ўніверсітэта «Альбарутэнія» з’яўляецца Алег Трусаў, былы старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Назва «Альбарутэнія» абумоўленая забаронай дзяржавы адвольна выкарыстоўваць словы «нацыянальны» і «дзяржаўны»[3].

Перадумовы

Станам на 2017 год толькі чатыры дзяржавы ў свеце не маюць універсітэта з нацыянальнай мовай адукацыі — Кіпр, Мальта, Ірландыя і Беларусь[3].

Гісторыя

27 верасня 2017 года стала вядома, што Мінгарвыканкам зарэгістраваў офіс будучага ўніверсітэта «Альбарутэнія» як структурнага падраздзялення Таварыства беларускай мовы па адрасе вуліца Шчарбакова, 32[2]. ТБМ плануе таксама падаць на рэгістрацыю статут універсітэта, а таксама дакументы для атрымання ліцэнзіі на права вядзення адукацыйнай дзейнасці, на што можа пайсці прыблізна год. У выпадку атрымання ўсіх неабходных дакументаў і дазволаў ва ўніверсітэце спачатку пачне працу магістратура, куды плануецца прыняць 200—300 магістрантаў, якія пасля заканчэння змогуць стаць выкладчыкамі ўніверсітэта для студэнтаў-бакалаўраў[2]. Таксама ў якасці выкладчыкаў могуць выступіць тыя, хто раней працаваў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце[2].

25-26 лістапада 2017 года ў Мінску прайшла канферэнцыя «Нацыянальны ўніверсітэт у XXI стагоддзі: місія і выклікі», у якой узялі ўдзел беларускія навукоўцы, палітычныя і грамадскія дзеячы[3]. Пасля канферэнцыі старшыня аргкамітэта Алег Трусаў заявіў, што[4]:

" На канферэнцыі мы паказалі, што беларускае грамадства даўно гатовае да існавання нармальнага нацыянальнага ўніверсітэта. Калі раней было больш песімізму адносна яго з’яўлення, то цяпер, дзякуючы намаганням нашых эліт, грамадства саспела для перамен. "

27 сакавіка 2018 на прэс-канферэнцыі ў офісе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны было паведамлена, што юрыдычна зарэгістраваны «Універсітэт імя Ніла Гілевіча», названы ў гонар народнага паэта Беларусі і першага старшыні ТБМ[5].

Акадэмічны профіль

Зноскі

  1. https://news.tut.by/society/586569.html?crnd=61406
  2. 1 2 3 4 Мінгарвыканкам зарэгістраваў офіс будучага ўніверсітэта «Альбарутэнія» з выкладаннем на беларускай мове(недаступная спасылка) // Народная Воля 19:00 26 лістапада 2017
  3. 1 2 3 4 «Нацыянальны ўнівэрсітэт у XXI стагодзьдзі»: навуковая грамадзкасьць абмяркоўвае стварэньне беларускамоўнай ВНУ. Радыё Свабода. 25 лістапада 2017
  4. Алег Трусаў: Беларусь саспела для стварэння нацыянальнага ўніверсітэта(недаступная спасылка) // Народная Воля 26 лістапада 2017
  5. У Беларусі юрыдычна зарэгістраваны Нацыянальны ўніверсітэт імя Гілевіча. Відэа

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2018 годзе
Катэгорыя·Адукацыя на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны