wd wp Пошук:

Кантрабас

Кантрабас, разм. басэтля (італ.: contrabasso або basso, англ.: double bass, фр.: contrebasse, ням.: Kontrabass) — найбуйнейшы са струнных смычковых інструментаў, які мае рысы скрыпічнага сямейства і сямейства віёлаў. На кантрабасе іграюць стоячы або седзячы на высокім табурэце, ставячы інструмент перад сабой. Вышыня інструмента рэгулюецца даўжынёй шпіля. Прыёмы ігры на кантрабасе і рыскі тыя ж, што і на скрыпцы, іграюць смыкам, тэхніка ігры на кантрабасе адрозніваецца ад скрыпічнай. Смык дзвюх сістэм — нямецкай і французскай.

Сучасны кантрабас мае чатыры струны, настроеныя па квартам (у адрозненні ад іншых смычковых інструментаў):E1, A1, D, G (мі, ля контарактавы, рэ, соль вялікай актавы). Гэта так званы «аркестровы лад». На некаторых мадэлях кантрабасаў, што выкарыстоўваюць пераважна ў сімфанічным аркестры, ёсць пятая струна, настроеная на ‘C1 (да кантрактавы), аркестровыя кантрабасы XVIIXVIII стст. мелі тры струны і кароткі грыф. Існуе таксама так званы «сольны» лад, гэта калі струны настройваюцца на тон вышэй, пры гэтым выкарыстоўваюцца адмысловыя «сольныя» струны, што дае больш чысты і прыгожы тэмбр.

Дыяпазон кантрабаса, якім карыстаюцца на практыцы, параўнальна невялікі: ад E1 (мі кантрактавы) да e1 (мі першай актавы). У сольных віртуозных творах выкарыстоўваюцца і больш высокія гукі, якія запісваюць у тэнаровым і скрыпічным ключох. У партыях ноты пішуцца ў басовым, тэнаровым, або скрыпічным ключох на актаву вышэй за натуральнае гучанне. Прафесійныя кантрабасісты паказваюць свету цудоўнае майстэрства валодання інструментам. Хоць інструмент выглядае як грувасткі і непаваротлівы, але ён мае неверагодныя магчымасці, практычна невядомыя звычайнаму слухачу, спалучаючы ў сабе цёплае басовае гучанне з магчымасцю выканання флажалетаў у высокіх рэгістрах, ён неперавышаны ў выкананні сольных твораў. Майстровыя інструменты, старадаўнія інструменты дзівяць слухача насычанасцю гуку і аксамітавым тэмбрам, асноўная сфера яго выкарыстання — сімфанічны аркестр, у якім групе кантрабасаў належыць найважнейшая роля басовай асновы. Кантрабас часам выкарыстоўваецца ў камерных ансамблях, ў духавых аркестрах, а таксама ў джазе і іншых жанрах. У сайкабілі кантрабас выкарыстоўваецца замест бас-гітары. Некаторыя сучасныя поп і рок гурты часта ўлучаюць яго ў свой склад.

Вядомыя кантрабасісты

Кантрабас у літаратуры і іншых галінах мастацтва

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Басовыя музычныя інструменты
Катэгорыя·Музычныя інструменты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кантрабас