wd wp Пошук:

Sweet Brains

Sweet Brains (бел.: Світ Брэйнз або бел.: Салодкія мазгі, МФА: [swiːt breɪnz]) — беларускі поп-гурт, створаны ў лiстападзе 2014 года ў Мінску, Беларусь, i якi падаў у тым жа годзе заяўку на ўдзел у адборы конкурсу Еўрабачанне ад Беларусi з песняй Run away[1]. Вобразы ўдзелькаў гурта Sweet Brains нагадваюць зомбі ў стыле анімэ. Зомбі-бэнд Sweet Brains праславіўся на ўсю краіну, сабраўшы некалькі дзясяткаў тысяч праглядаў гэтай песні ў Youtube.

Гісторыя

Пасля таго, як Sweet Brains у лістападзе 2014 года ўсё ж такі не змаглі прайсці ў фінал конкурсу Еўрабачання ў Беларусі, і не былі дапушчаны да галасавання на Беларускім Тэлебачанні кампетэнтным журы, на чале якога стаяў Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч, фанаты гурта пачалі збор подпісаў пад петыцыяй на Change.org за тое, каб гурт быў дапушчаны да галасавання на тэлебачанні ў фінале конкурсу Еўрабачання ад Беларусі. Петыцыя за лічаныя дні сабрала больш за 7000 подпісаў прыхільнікаў гурта.

У 2015 годзе гурт запісаў новы сінгл пад назвай «Don’t be like a Zombie»[2]. Гурт таксама зняў відэакліп на гэту песню, які закрануў сацыяльную тэму, паклікаўшы моладзь не быць «Зомбі», і не праводзіць увесь свой вольны час у мабільных тэлефонах, смартфонах, гаджэтах, інтернеце. Відэакліп «Don’t be like a Zombie»[3] набраў некалькі тысяч праглядаў у Youtube за некалькі дзён.

2014 год

2015 год

СМI

Навіны аб групе Sweet Brains неаднаразова з’яўляюцца ў нацыянальных беларускіх СМІ, вось некаторы з важных згадак пра Sweet Brains ў сродках масавай інфармацыі:

Зноскі

  1. Sweet Brains Sweet Brains - Run Away Audition (нявызн.) (15 мая 2015).
  2. Sweet Brains Don’t be like a Zombie - Listen on Yandex Music (нявызн.). Sweet Brains (6 верасня 2015).(недаступная спасылка)
  3. Sweet Brains Don’t be like a Zombie Official Video (нявызн.). Sweet Brains (3 верасня 2015).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Поп-гурты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі