wd wp Пошук:

Клада

Кладамі з’яўляюцца групы, адзначаныя сінім і чырвоным колерамі. Зялёная і сіняя групы разам, у сваю чаргу, таксама ўтвараюць кладу.

Кла́да (ад грэч.: κλάδος ‘галіна, адгалінаванне’; англ.: clade) — група арганізмаў, якія з’яўляюцца нашчадкамі адзінага агульнага продка і ўсіх нашчадкаў гэтага продка [1]. Тэрмін выкарыстоўваецца ў філагенетыцы.

Любая клада разглядаецца як монафілітычная група арганізмаў і можа быць намаляваная з дапамогай кладаграмы (дыяграмы паходжання арганізмаў у форме дрэва, «радаводу»).

Зноскі

  1. Паўлінаў, 1990
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Біялагічная сістэматыка