wd wp Пошук:

Salix reticulata

Salix reticulata — від кустоў якія сцелюцца, з роду вярба (Salix) сямейства вярбовыя (Salicaceae).

Лісце і канцы галін ядуць алені, зімой яны ядуць галіны выкопваючы іх з-пад снегу.

Распаўсюджанне і экалогія

У прыродзе арэал віду ахоплівае паўднёвыя і паўночныя раёны Еўропы, Усходнюю Сібір, Далёкі Усход Расіі, паўночныя раёны Манголіі, практычна усю тэрыторыю Канады і Скалістыя горы у ЗША.

Расце па камяністых, шчабністых і лішайнікавых арктычных і альпійскіх тундрах.

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Карлікавы, растапырана-галінасты хмызнячок з голымі, тоўстымі, чырванавата-бурымі галінамі, якія сцелюцца, часткай пад зямлёй, і укараняюцца, даўжынёй да 50-75 см. Лісце яйкападобнае, эліптычна-круглявае або зваротна-яйкападобнае, даўжынёй 1,5-5 см, шырынёй 1-3,5 см, ля аснавання і наверсе закругленае або на канцы злёгку выемкавае, радзей ля аснавання клінавата-звужанае, цэльнакрайняе або зубчастае, шчыльнае, скурыстае; дарослае голае або знізу злёгку валасістае, маладое — шаўкавіста-валасістае, зверху цёмна-зялёнае, знізу шыза-белае, на хвосціках даўжынёй 0,3-1,5 см.

Шышкі пазнейшыя, на канчатковых галінках, пакрытых лісцікамі, тонка-цыліндрычныя, рыхла- або густакветкавыя, даўжынёй 1,5-3 см. Прыкветныя лускавінкі амаль круглявыя або зваротна-яйкападобныя, светла-бурыя, ружаватыя або жаўтлявыя, па спінцы голыя, па краі коратка-расніцавыя, даўжынёй да 1-1,5 см. Тычынкі ў ліку двух, свабодныя, у ніжняй частцы тонкаваласістыя, з фіялетавымі або жоўтымі пылавікамі. Завязь сядзячая або на вельмі кароткай ножцы, даўгавата-яйкападобная, злёгку пурпурная, кучарава-бела-валасістая, даўжынёй да 3-6 мм.

Класіфікацыя

Таксанамія

Від Salix reticulata уваходзіць у род Вярба (Salix) сямейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).

  яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ больш 500 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Вярба    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     вид
Salix reticulata
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавыях раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Інфравідавыя таксоны

У межах віду вылучаюць некалькі падвідаў[3]:

[syn. Salix nivalis Hook. basionym] [syn. Salix saximontana Rydb.]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вярба