wd wp Пошук:

Вярбовыя

Вярбовыя[3] (Salicaceae) — сямейства двухдольных кветкавых раслін.

Апісанне

Дрэвы ці кусты, часам кусцікі (некаторыя арктычныя і субарктычныя віды Salix) з чарговымі, простымі, суцэльнымі, зубчастымі ці лопасцевымі лістамі з прылісткамі, часта ападаючымі. Кветкі ў густых прамастаячых (амаль усе віды Salix) ці вісячых (Populus i Chosenia) аднаполых каташках (каласах ці радзей гронках з вельмі пакарочанымі кветаножкамі), размешчаных у пазухах брактэй (лускавінак), двухдомныя, беспялёсткавыя. У рода Populus чашачка мае выгляд пласцінкі ў мужчынскай кветцы і сподкападобнага ці плюскападобнага ўтварэння ў жаночай. У Salix яна прадстаўлена адным ці дзвюма (радзей трыма-пяццю) дробнымі нектарнымі залозкамі, а ў Chosenia няма нават залозак, і толькі часам жаночыя кветкі маюць дзве маленькія бакавыя залозкі. Тычынак у Populus ад 6 да 49, у Salix — 1-2, рэдка 3, 5 ці да 12, а ў Chosenia — 3-6; ніці свабодныя (Populus і часткова ў некаторых відаў Salix) ці зрослыя толькі асновамі, вельмі рэдка па ўсёй даўжыні; пыльнікі ўскрываюцца ўздоўж. Гінецэй паракарпны, звычайна з 2 упоперак размешчаных карпел, рэдка з 3-4 (некаторыя віды Populus), звычайна з 2-4 сядзячымі рыльцамі. Завязь верхняя, сядзячая ці на кароткай, рэдка на доўгай ножцы; са шматлікімі (Populus) ці з 2-10 семязачаткамі. У Salix вельмі рэдка толькі з адным семязачаткам. Плады — 2, 4-створкавыя каробачкі. Насенне дробнае з пучком валаскоў.

Пашырэнне

Вярбовыя распаўсюджаны галоўным чынам ва ўмераных і халодных абласцях паўночнага паўшар’я, а таксама ў паўднёвых абласцях Паўднёвай Амерыкі, Паўднёвай Афрыкі і Паўднёва-Усходняй Азіі. Адсутнічаюць на Новай Гвінеі і ў Аўстраліі.

Класіфікацыя

Асноўны артыкул: Роды сямейства Вярбовыя У адпаведнасці з сучаснай сістэмай класіфікацыі APG II, прапанаванай групай APG, у сямейства ўключаны наступныя роды:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вярбовыя