wd wp Пошук:

Salix arbuscula

Salix arbuscula — кустарнікавая расліна, від роду Вярба (Salix) сямейства Вярбовыя (Salicaceae). Распаўсюджана ў Азіі і Еўропе — Фінляндыі, Нарвегіі, Швецыі, Вялікабрытаніі і Расіі[3].

Батанічнае апісанне

Вышыня расліны 20-120 см. Парасткі звісаюць, разгалінаваныя. Лісце дробнае, авальнай формы, уверсе завостранае, бліскучае, даўжыня 1,5-6 см, 7-12 пар бакавых жылак; зверху цёмна-зялёнага колеру, знізу шызаватае або зялёнае. Прылісткі альбо вельмі дрэнна развіты (маюцца толькі іх рудыменты), альбо наогул адсутнічаюць[4]. Максімальная даўжыня прылістнікаў 1 мм[4], форма яйкападобная[5]. Кветкі размешчаны на ножцы, у аснаванні якой маецца некалькі лісткоў. Развіваюцца ў красавіку і маі, маюць залаціста-жоўты колер. Каробачкі дасягаюць у даўжыню 4-7 мм. Нектарнік 1, даўгаватай формы[4]. Тычынак 2, пурпурна-жоўты, даўжыня 4 мм, ніткі кароткія і свабодныя. За год расліна вырастае на 30 см.

Экалогія і прымяненне

Salix arbuscula — гэта зімаўстойлівае расліна, расце ў тундры і лесатундры. Добры меданос[5]. Кожны год патрабуюць абрэзкі пасля цвіцення. Гэтыя расліны выкарыстоўваюць у адзіночных ці групавых насаджэннях, звычайна паблізу вадаёмаў або ў кветніках, званых « альпійскай горкай»[4]. У кары змяшчаецца 8-9 % танінаў[5].

Класіфікацыя

Від Salix arbuscula уваходзіць у род Вярба (Salix) сямейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Malpighiales.

  яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ больш 500 відаў
       
  парадак Malpighiales     род Вярба    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Salix arbuscula
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Salix arbuscula: інфармацыя на сайце GRIN
  4. 1 2 3 4 Ива деревцевидная: информация в «Энциклопедии растений Сибири»
  5. 1 2 3 Соколов С. Я. Род 2. Ива — Salix L. // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1951. — Т. II. Покрытосеменные. — С. 129-130. — 612 с. — 2 500 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вярба