wd wp Пошук:

Papilio alexanor

Паштовая марка СССР, 1987

Papilio alexanor  — матылёк сямейства паруснікаў (лац.: Papilionidae).

Знешні выгляд

Размах крылаў 60-70 мм. Жоўтыя пярэднія крылы з чорнымі плямамі і жылкамі, і з шырокай чорнай аблямоўкай. Заднія крылы маюць «хвосцікі». Падобныя віды: махаон і падалірый.

Распаўсюджанне

Еўропа, Заходняя Азія. Скально-восыпныя ўчасткі горных (1000—2500 м н.у.м.) рознатраўных стэпаў ад Балкан да Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі. Краіны міжземнамор’я (паўднёвая Францыя, паўднёвая Італія, Сіцылія, Албанія, Грэцыя, Турцыя, Сірыя, Ліван, Ізраіль, Іарданія, Ірак, Іран, заходні Пакістан, Афганістан,[1][2], поўдзень Закаўказзя, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбекістан[3]

Сістэматыка

Вылучаюць некалькі падвідаў:[1][4]

Ахова

Паштовая марка Узбекістана, 2006

Чырвоная кніга СССР, Арменіі[5]Азербайджана[6], Казахстана[7], Узбекістана.[3]. Падвід Papilio alexanor judeus у Чырвонай кнізе Кыргызстана[8]

Абмежавальныя фактары: празмернае выкарыстанне пашы, празмерная сенажаць, эндапаразітызм.

Эндопаразитизм

Наезнікі (Ichneumonidae: Trogus lapidator) — 60-80 %, мухі-тахіны (Tachinidae) — 5-15 %.[3]

Лад жыцця

Гусеніцы на Парасонавых. Кармавыя расліны: Trinia vulgaris, Seseli montanum, Seseli libanotis, Ptychotis saxifraga, Ptychotis heterophylla, Opopanax chironium, Opopanax hispidus, Pimpinella saxifraga, Falcaria vulgaris, Torilis heterophylla, Ferula communis, Ferula karategina, Ferula ugamica, Carum carvi.

Размнажэнне

Лётаюць у красавіку — ліпені, адна генерацыя. Куколка зімуе.

Зноскі

  1. 1 2 Collins, N. Mark und Morris, Michael G. sowie International Union for Conservation of Nature and Natural Resources: Threatened swallowtail butterflies of the world: the IUCN red data book.
  2. Figuier, Louis: The Insect World: Being a Popular Account of the Orders of Insects; Together with a Description of the Habits and Economy of Some of the Most Interesting Species.
  3. 1 2 3 EcoNEWS — Чырвоная кніга Рэспублікі Узбекістан — Алексанор(недаступная спасылка)
  4. butterflycorner.net: Papilio alexanor Архівавана 5 студзеня 2010. (abgerufen am 30.
  5. Papilio alexanor orientalis Romanoff, 1884,
  6. Міністэрства Культуры і Турызму Азербайджанскай Рэспублікі
  7. http://www.wetlands.kz/images/files/6/Перечень бесхрыбтовых.doc
  8. SHUMKAR.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Насякомыя Еўропы