wd wp Пошук:

Тахіны

Тахіны, вожыка-мухі, мухі-скаралёткі (Tachinidae) — шматлікае паўсюдна распаўсюджанае сямейства караткавусых двухкрылых насякомых, якое ўключае ў сябе больш за 8200 вядомых відаў. Лічынкі большасці відаў — унутраныя паразітоіды насякомых.

Апісанне

Даўжыня цела прадстаўнікоў сямейства 3-20 мм. Цела пакрыта шчацінкамі (адсюль другая назва). Форма брушка яйкападобная або конусападобная. Брушка складаецца з 4 кольцаў. Апошні члянок вусікаў сціснуты з бакоў. Імага актыўныя ў сонечнае цёплае надвор’е і часта сустракаюцца на кветках раслін, дзе сілкуюцца нектарам. Для некаторых відаў уласцівы змрочны перыяд актыўнасці.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Тахіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Паразіты насякомых
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта