wd wp Пошук:

PIAREVARACIEŃ

«PIAREVARACIEŃ» (пярэварацень) — беларускі гурт, які рэдка дае канцэрты і часта мяняе свой састаў. Імёны былых альбо цяперашніх музыкаў гурт адмаўляецца называць. Выканаўцы граюць ў жанрах фолк-метал, паган-метал, блэк-метал і РСК. Лірыка гурту прысвечана ў большасці язычніцтву, беларускай гісторыі і даволі нацыялістычная.

Гісторыя гурту

Гурт заснаваны ў 2004 годзе ў Мінску. Праз 2 гады ўпершыню выступае на фестывалі «Heart Of Metal». У 2008 годзе быў выдадзены дэбютны альбом «Торны шлях».

Гурт шмат супрацоўнічае з французскім лэйблам «Crush The Desert», пра што сам кажа:

Мы працуем з лэйблам «Crush The Desert» ужо доўгi час i выдалi там альбомы «If no Sun» (2011), «Spadčyna / Heritage» (2016), «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ» (2016). «Crush The Desert» дапамаглi нам з запiсам «If no Sun». I яны таксама афармляюць некаторыя нашыя рэлiзы. Мы задаволены нашымi ўзаемаадносiнамi, мы маем аднолькавыя пагляды на сучасны сьвет, што ёсьць таксама вельмi важным для нас, калi мы размаўляем пра лэйбл, якi мог бы нас выдаваць.

У 2012 «Пярэварацень» выдае «Триединство» разам з «ЧУР» і «ОПРИЧЬ», пасля чаго нічога не выдаваў працягам 4 гадоў, пра што кажа:

За мiнулыя 4 гады ў нас зьмянiўся склад гурту, мы выступалi з канцэртамi на пэўных мерапрыемствах, працавалi над матэр’ялам альбомаў «Spadčyna / Heritage» i «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ», запiсалi кавэр вэрсыю для трыб’юта ABSURD — «Der Scharlachrote Tod» (выданы 2014), а таксама запiсалi матэр’ял для сплiта, якi зараз рыхтуецца да выданьня.

У 2016 годзе гурт выдае 2 новых альбомы — «Spadčyna / Heritage» і «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ».

Пра вядомасць гурту сярод заўзятараў блэк-металу ды паганскага металу ў свеце музыкі ў тым жа годзе кажуць:

Шчыра кажучы, мы не цiкавiмся гэтай сiтуацыей, але ж ў нас ёсьць знаёмыя i сябры з Расеі, Украіны, Сэрбіі, Францыі, Балгарыі, Польшчы, Венгрыі, Славакіі, Нямеччыны, Латвіі, Літвы, ЗША, Інданэзіі… I мы ведаем, што ў гэтых краiнах ёсьць людзi, якiя любяць нашу творчасьць. Хоць мы i зусiм невядомы шырокаму колу слухачоў гурт.

У 2019 годзе выдаецца альбом «Nad krajem Brasłaŭskich azioraŭ»

Погляды

Інтэрнэт-партал «OccultBlackMetalZine» у інтэрв’ю спытаў пра язычніцтва ў лірыцы, на што быў дадзены адказ:

Беларускае язычнiцтва ня ёсьць нашай асноўнай тэмаю ў творчасьцi, лiтаральна. Нашае «язычнiцтва» — гэта Беларусь, Прырода, мова, Белая культура, сямейная традыцыя, нашыя iмкненьнi ды мэты, ды г.д.

Зь iншага боку, мы ўпэўненыя, што людзi павiнныя вяртацца да сваiх каранёў. Любая з рэлiгiй ёсьць iнструмэнтам кiраваньня думкамi людзёў, але Традыцыя ёсьць духоўнаю ды фiзычнаю прамою сувязьзю памiж табой ды тваiмi продкамi.

У той час, калi iхнiя рэлiгii загадваюць iм стаць на каленi ды глядзець, як iх землi загiнаюць пад натоўпам зграяў «бежанцаў», талерантных пiдараў, карумпiраваных палiтыкаў ды iншых адлюдкаў, толькi голас крывi абудзiць сумленьне ў Белых людзях, каб выступiць супроць гэтага ўсяго вар’яцтва ды вяртаць свае землi.

У сваёй афицыйнай суполцы ва «У Кантакце» «Пярэварацень» штогод віншуе сябраў суполкі 23 лютага з днём заснавання БКА (як альтэрнатыву дню заснавання РСЧА). Там жа яны пісалі пра «Apraxia» і іхні альбом «Hymns of Dark Forests» наступнае:

Гурт і альбом, без якога гурту «PIAREVARACIEŃ» ніколі б не было.

Творчасць

Торны шлях (2008)

Альбом быў запісаны на лэйбле «Volh Records» (Расея). У пачатку 2010 года для Заходняй Еўропы и Амерыкі «Торны шлях» быў перавыданы лэйблам «Wolf Tyr Productions» пад англамоўнай назвай «Down The Broken Path» з іншым афармленнем. Перавыданне складаецца з дзевяці песень з арыгінальнага альбома і канцертнае відеа на песню, якая ў альбом не ўвайшла.

  1. Славен е Велесе
  2. На белае зямлі
  3. Навальніца
  4. Ой, сонца!
  5. Купальская
  6. Сьмерць і жыцьцё
  7. Сьцягі
  8. Пярэварацень
  9. БНР (Незалежна Беларусь)

If No Sun/Spoviedž kryvi (Споведзь крыві, 2011)

Альбом быў запісаны на лэйбле «Volh Records». Рэліз адбыўся 10 верасня. Для Заходняй Еўропы альбом быў выданы французскім лэйблам «Crush the Desert Records» 20 кастрычніка. У ноч з пятніцы на суботу (2-3 снежня) ў межах перадачы «MassaBrutto» (Радыё-Мінск) адбылася радыёпрэзентацыя альбома гурту. Сам альбом па апісанню аўтараў — меланхалічны, макротны, выбухны і агрэсіўны.

  1. Rise Up!/Uzdymisia (Уздыміся!)
  2. So, Sing a Song/Śpiavaj, moj brat! (Спявай, мой брат!)
  3. Blessed My Europe/Kryvioju vyklatyja (Крывёю выклятыя)
  4. Poem of War/Vierš vajny (Верш вайны)
  5. Silence/Cišynia (Цішыня)
  6. Spring/Viasna (Вясна)
  7. Missing the Sun/Pierad ciemraj (Перад цемрай)
  8. On the Wide Boundless Fields/Na cichich palach načnych… (На ціхіх палях начных)
  9. Black Candles Song/Zorak ściuža (Зорак сцюжа)
  10. Bonus Song (Бонусная песня)

Триединство (Трыадзінства, 2012)

Альбом быў запісаны на лэйбле «Casus Belli Musica» (Расея) і выдану 15 чэрвеня. У запісе прыймалі ўдзел гурты «PIAREVARACIEŃ» (Беларусь), «ЧУР» (Украіна) и «ОПРИЧЬ» (Расея). Па словах музыкаў альбом «Триединство» прызваны адзначыць гістарычную супольнасць усходне-славянских народаў и сваяцкасць культурных вытокаў і пры гэтым падкрэсліць адметныя асаблівасці спадчыны кожнага народа. У альбом увайшлі песні, якія раней не выдаваліся, ад кожнага гурту. Афармленне выдання выканала студыя «Kogaion Art». Альбом атрымаў даволі высокія адзнакі ў рэцэнзіях.

  1. Опричь — Реками севера (Рэкамі поўначы)
  2. Опричь — Волга
  3. Опричь — Север вольный (Поўнач вольная)
  4. Piarevaracień — Мая восень
  5. Piarevaracień — Ранак
  6. Piarevaracień — Попел
  7. Чур — Ой, там на горі (Ой, там на гары)
  8. Чур — Через рiчку, через гай (Цераз рэчку, цераз гай)
  9. Чур — Ой, у полі криниченька (Ой, а ў полі крынічка)

Heritage/Spadčyna (Спадчына, 2016)

Альбом вылучаецца тым, што больш фолькавы, пра што кажуць аўтары:

Удакладнiм, што альбом «Spadčyna / Heritage» быў выдадзены ў сакавiку, але запiсалi мы яго значна раней. Матэр’ял з «Spadčyna / Heritage» плянаваўся для сумеснага праэкта з адным лiтоўскiм folk гуртом, але потым было вырашына выдаць асобны экспэрымэнтальны альбом.

Граць metal для «PIAREVARACIEŃ» больш звычна, чым граць folk музыку, але запiсваць матэр’ял для «Spadčyna / Heritage» было лягчэй, бо мы проста гралi музыку, а галоўны нацiск быў зроблены запрошанымi сьпявачкамi. У любым выпадку, праца з такiм матэр’ялам была цiкавай для нас і мы набылi вялiзны вопыт.

Альбом складаецца з 4 народных песень і 5 без імя.

  1. Не мае назвы
  2. Kalada (Каляда)
  3. Не мае назвы
  4. Dunaju (Дунаю)
  5. Не мае назвы
  6. Oj, Kupala (Ой, Купала)
  7. Не мае назвы
  8. Za tumanam (За туманам)
  9. Не мае назвы

U pošukach pačatku tych šlachoŭ (У пошуках пачатку тых шляхоў, 2016)

У інтэрв’ю інтэрнэт-парталу «OccultBlackMetalZine» музыкі распавялі пра альбом:

Мы задаволены гукам на нашым новым альбоме «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ». Па нашых уражаньнях, ён стаў больш чыстым ды пiльным за гук нашых папярэднiх выданьняў (не ўлiчваючы экспэрымэнтальную працу «Spadčyna / Heritage»), дзякуючы новаму чалавеку, якi працуе над нашым гукам на студыi.

Гiтары гучаць глыбока ды цьвёрда, але акустычныя часткi таксама добра праслухоўваюцца. Сэкцыя баса ды ўдарных таксама гучыць моцна й агрэсыўна — гэта тое, што нам падабаецца найбольш, калi казаць пра агульнае гучаньне.

У гэтым жа інтэрв’ю распавялі пра лірыку:

Лiрыка на альбоме «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ» тычыцца агульнага канцэптуальнага апавяданьня, якое падзелена на 7 раздзелаў. Гэтае апавяданьне прысьвечана такiм тэмам як вайна, гераiзм, патрыятызм, нацыяналiзм, любоў і сьмерць, пэўным гiстарычным падзеям, якiя адбывалiся на нашых землях. Яно таксама прысьвечана зьбiральнаму вобразу салдата, якi ўвасабляе сабою тых людзей, якiя загiналi на войнах ва ўсе часы. Апавяданьне прадстаўляецца ў выглядзе кароткiх зносак у буклеце.

У іншым інтэрв’ю было распаведзена пра канцэпцыю наступнае:

Так, канцэпцыя альбома «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ» — вайна. І калі пра мінулыя войны ўсё зразумела і так, то пра войны будучыя трэба сказаць некалькі словаў. Вайна заўсёды суправаджала чалавецтва і, магчыма, у будучыні яна будзе мець зусім іншы выгляд, але галоўнымі складаючымі будуць гераізм і адвага: ахвяраваць жыцьцё дзеля народу, сям’і, сяброў; адстойваць сьветлыя ідэялы ў няроўнае барацьбе, бараніць сваю зямлю, прысьвяціць сябе таму, каб свет стаў лепшым і г.д. Усё гэта заўсёды актуальна, і ў кожны час будуць людзі, для якіх гэтыя прынцыпы стаяць вышэй за матэрыяльныя каштоўнасці і ўласную карысьць. На гэтых людзей мы і зьвяртаем увагу сваім зваротам.

А наконт пытанньня, ці ўсё так дрэнна на дадзены момант, паспрабуйце ўзгадаць хаця б адзін дзень без вайсковых канфліктаў. Так што «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ» можна таксама назваць альбомам-прадчуваньнем.

І гэтаксама распавялі пра сюжэты песень:

Альбом «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ» таксама прысьвячаецца ўсім загінуўшым змагарам за Беларусь, якія назаўсёды застануцца невядомымі. Апавяданьне, так бы мовіць, вядзецца ад зборнай асобы такога невядомага байца, які перараджаецца толькі для таго, каб загінуць у баі. Так што сюжэтаў асабліва шукаць і не прыходзілася, пра большасьць падзей, асьветленых у альбоме, ведае кожны, хто як мінімум наведваў урокі гісторыі ў школе. Цяжэй было зьвязаць гэта ў адзінае цэлае. Мы думаем, што ў нас гэта атрымалася.

Што тычыцца тэм найбольш цяжкіх псіхалагічна, то на наш погляд гэта тэмы, прысьвечаныя часам савецкай акупацыі. Бо хто б што не казаў, з тых часоў мала што зьмянілася. Сучасная ўлада ёсьць проста іншым увасабленьнем тых жа акупантаў- менталітэт, метады, стаўленьне.

  1. Razdzieł I (Раздзел)
  2. Razdzieł II
  3. Razdzieł III
  4. Razdzieł IIII
  5. Razdzieł V
  6. Razdzieł VI
  7. Razdzieł VII

Defend Europe: The Day of Glorious Death (Абарані Еўропу: Дзень слаўнай смерці, 2017)

Альбом, быў запісаны на лэйбле «Purity Through Fire» (Нямеччына). У запісе прыймалі ўдзел «Пярэварацень» «Heldentod» (Вугоршчына), «Autarcie» (Францыя) і «Волчий Крест» (Расея).

  1. Heldentod — Új élet hajnala (Зара новага жыцця)
  2. Autarcie — Royaume d’antan (Каралеўства мінулых гадоў)
  3. Piarevaracień — Rasa na dałoniach tvajich (Раса на далонях тваіх)
  4. Волчий Крест — Осколки трагедии (Аскепкі трагедыі)

Nad krajem Brasłaŭskich azioraŭ (Над краем Браслаўскіх азёраў, 2019)

Альбом быў выдадзены лэйбламі «Crush The Desert» (Францыя) і «Werewolf Promotion» (Польшча). Па меркаванню выдання «Occult Black Metal Zine» альбом атрымаў 8/10.

  1. Don Mihiel (Дон Мігель)
  2. Ad naradžeńnia (Ад нараджэньня)
  3. Imhnieńnie viečnaści (Імгненьне вечнасьці)
  4. Kraj (Край)
  5. Nad krajem Brasłaŭskich azioraŭ (Над краем Браслаўскіх азёраў)
  6. Pusteča (Пустэча)
  7. Zorka (Зорка)

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Блэк-метал-гурты Беларусі
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2004 годзе
Катэгорыя·Фольк-метал-гурты Беларусі
Катэгорыя·РСК-гурты Беларусі
Катэгорыя·Метал-гурты Беларусі
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта