wd wp Пошук:

Паган-метал

Паган-метал (ад англ.: pagan metal — язычніцкі або паганскі метал) — адзін з кірункаў металу, цяжкі і містычны стыль на ўзроўні black і death, але мае характэрную асаблівасць: паганскую тэматыку, якая выяўляецца ў тэкстах, афармленні вокладкі, вонкавым выглядзе і светапоглядах музыкаў. Мае народнае гучанне, блізкае да фолк-металу, але больш жорсткае і агрэсіўнае. Часта паган-металам называюць вікінг-метал з паганскай тэматыкай тэкстаў.

Вялікі ўклад у папулярызацыю паганства ўнеслі: Bathory, стваральнік Burzum Варг Вікернес, група Storm. Характэрнай рысай жанру з’яўляецца паганская тэматыка песень, спалучэнне скрымінга, чыстага і рычашчага вакалу (гроўлінг). Гітарная ігра таксама можа быць заснавана на трэш-метале. Выкарыстоўваецца шмат народных інструментаў, аднак эталонам жанру лічацца групы, якія ствараюць «паганскую» атмасферу за кошт майстэрства гульні і разумення традыцый.

Найбольшае распаўсюджванне атрымаў у краінах Усходняй Еўропы і Скандынавіі. Варта адзначыць, што акрамя паган-металу існуюць іншыя стылі паганскай музыкі.

Некаторыя Паган-метал калектывы

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Жанры металу
Катэгорыя·Музычныя жанры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай