wd wp Пошук:

Рок супраць камунізму

Рок супраць камунізму (англ.: Rock Against Communism, RAC) — рух у рок-музычнай культуры, які паўстаў у Вялікабрытаніі і разглядаецца як жанр.[1][2] Гэты рух паўстаў як своеасаблівая рэакцыя на рух «Рок супраць расізму». Пад назвай «Рок супраць камунізму» ў 1980-х гадах было праведзена некалькі канцэртаў, арганізатарам якіх быў лідар гурту Skrewdriver Ян Сцюарт Дональдсан.

У музычных і тэкставых адносінах гэты рух ахоплівае шырокі стылістычны спектр ад класічнага року і патрыятычных рок-балад да агрэсіўнага НС блэк-металу.

Тэматыка песень некаторых паслядоўнікаў гэтага руху засяроджваецца не толькі на антыкамуністычнай тэматыцы, але і закранае тэмы нацызму, расізму і антысемітызму[3], таму некаторыя атаясамляюць RAC з неанацысцкімі рухамі.

Прадстаўнікі ў Беларусі

Прадстаўнікі ў іншых краінах

Зноскі

  1. B&H / C18 — A Tribute to Ian Stuart Архівавана 17 лютага 2009.
  2. RAC: A Visual Database of Extremist Symbols, Logos and Tattoos
  3. The World Today Archive — Nazi accusations against members of 3RAR
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Музычныя жанры
Катэгорыя·Гісторыя музыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Антыкамунізм
Катэгорыя·Рок супраць камунізму