wd wp Пошук:

PARTisan

pARTisan (прамаўляецца як партызан) — часопіс, альманах сучаснай беларускай культуры. Займае адметнае месца у беларускай медыя- і культурнай прасторы. Першапачаткова праект «pARTisan» быў спробай публічнай прэзентацыі актуальнага мастацтва Беларусі за межамі краіны. Пазней пераўтварыўся ў альманах сучаснай беларускай культуры. На сённяшні дзень акрамя мастацкага вектару, «pARTisan» мае і інтэлектуальны, займаючыся адбудоўваннем істотных да зразумення наяўнай сітуацыі канцэптаў. Інтэлектуальная плынь «мыслення пра Беларусь» сустракаецца на старонках «pARTisan’у» разам з мастацкімі тэкстамі.

Гісторыя

Канцэпт часопісу адсылае да знакавай працы беларускага філосафа Валянціна Акудовіча «Апалагеты адсутнасці», у якой аўтар канстатуе: «Партызан – гэта той, хто ўвесь час хаваецца (хованкі – адзіная нацыянальная гульня беларусаў), партызан – гэта той, хто заўсёды кажа пра сябе: «Мяне няма», партызан – гэта той, хто выяўляецца толькі ў момант дыверсіі (у нашым выпадку – інтэлектуальнай ці эстэтычнай), а потым зноў знікае ў адсутнасць самога сябе»[1]. Маніфестам праекта стаў артыкул Артура Клінава «Партызан і Антыпартызан», у якім была акрэсленае новае разуменне беларускай партызанкі (у адрозненні ад традыцыйнага савецкага партызана): «Задачаю партызана не з’яўляецца зруйнаванне сістэмы. Зруйнаванне сістэмы – гэта ягоная далёкая мэта, але пры набліжэнні да яе партызан таксама губляе дэфініцыю партызана і сам структуруецца ў адзінку альтэрнатыўнай сістэмы, калі ягоная чыннасць становіцца рэгулярным рухам. Асноўная задача партызана – фізічна захаваць свой культурны код, па магчымасці пашырыць тэрыторыю сваёй прысутнасці, максімальна дэструктураваць сістэму, наблізіць момант узаемнага скасавання»[2].

У 2012 годзе святкуе свой юбілей. Імпрэза адбываецца ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

У 2014 годзе ўваходзіць у міжнародную медыя сетку Eurozine.

У гэтым жа годзе ў нямецкім выдавецтве edition.fotoTAPETA выходзіць кніга «PARTISAN. Kultur_Macht_Belarus», з адмыслова напісаным эсэ Артура Клінава, а таксама шэрагам артыкулаў за розныя гады існавання часопісу.

Аўтары

Заснавальнік, аўтар і кіраўнік праекту, галоўны рэдактар часопіса — мастак і літаратар Артур Клінаў. Рэакцыйная рада (2002-2015): Валянцін Акудовіч, Алесь Анціпенка, Ігар Бабкоў, Лявон Вольскі, Сяргей Дубавец, Максім Жбанкоў, Вольга Шпарага. Вёрстка і дызайн у розныя гады — Артур Клінаў, Ігар Корзун, Сяргей Ждановіч, Мак Разанаў.

У розныя гады для «pARTisan» пісалі: Валянцін Акудовіч, Юрась Барысевіч, Вольга Капёнкіна, Ірына Бігдай, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Лявон Тарасевіч, Адам Глобус, Сяргей Харэўскі, Максім Жбанкоў, Натальля Татур, Бэнджамін Коўп, Вольга Каваленка, Алесь Анціпенка, Андрэй Расінскі, Андрэй Хадановіч, Марыя Мартысевіч, Аляксандар Сушкоў, Севярын Квяткоўскі, Андрэй Кудзіненка, Вольга Шпарага, Таццяна Заміроўская, Павал Свярдлоў, Вольга Архіпава, Алеся Серада, Тодар Кашкурэвіч, Андрэй Дурэйка, Максім Тымінько, Вера Бурлак, Кастусь Чарнец, Міхал Анемпадыстаў, Вольга Гапеева, Святлана Смульская, Аксана Жгіроўская, Вольга Дзмітрыева, Таццяна Федарэнка, Алесь Туровіч, Сяргей Шабохін, Маргарыта Аляшкевіч, Фараон Жыжаль, Таня Арцімовіч, Ільма Ракуза, Бэат Глоар, Нора Гомрынгер, Антон Кулон, Вадзім Дабравольскі, Ірына Герасімовіч, Адам Мазур, Вольга Чайкоўская, Вольга Бубіч, Вольга Сасноўская, Аляксей Барысёнак, Дар’я Трайдэн, Вера Дзядок і інш.

Нумары

На сённяшні момант (люты 2016) выйшла 30 нумароў часопіса «pARTisan»[3]:

Праекты

З 2009 года ў межах «pARTisan» Артур Клінаў распачынае праект «Калекцыя пАРТызана», серыю альбомаў беларускіх мастакоў, the best беларускага візуальнага арта. Усяго плануецца сабраць 32 альбомы (колькасьць літараў у беларускім альфабэце), якія разам складуць унікальную энцыклапедычную візуальную азбуку, галерэю найноўшага беларускага мастацтва[4].

На сённяшні момант (люты 2016) выйшла 12 альбомаў: Уладзімір Цэслер, Руслан Вашкевіч, А. Р.Ч. (Міхаіл Сянькоў), «Беларускі авангард 1980-х», Аляксей Жданаў, Людміла Русава, Міхаіл Гулін і Антаніна Слабодчыкава, «Беларуская фатаграфія 1990-х», Сяргей Ждановіч, Ігар Цішын, Ігар Саўчанка, Сяргей Кірушчанка.

Зноскі

  1. Валянцін Акудовіч. Апалягеты адсутнасьці. // pARTisan #2'2004.
  2. Артур Клінаў. Партызан і Антыпартызан. // pARTisan #1'2002.
  3. Архіў pARTisan.
  4. Калекцыя ПартызанаpARTisan.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Невызначаная мова для часопіса
Катэгорыя·Часопісы на беларускай мове
Катэгорыя·Часопісы Беларусі
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастацтва Беларусі