wd wp Пошук:

Mistreat

«Mistreat» — адзін з найвядомейшых РСК-гуртаў з Фінляндыі, актыўна выступае за межамі сваёй Бацькаўшчыны.

Найбольш вядомыя песні Mistreat — «Finland skinheads», «We’re ready», «Hang the scum», «Skinhead girl», «To die for!» і «On its knees». Таксама гурт выконвае старыя фінскія патрыятычныя песні часоў Грамадзянскай і Другой сусветнай войнаў — «Kymenlaakson laulu», «Njet, Molotoff», «Sillanpään marssilaulu», «Marskin miehiä», «Röhöranta», «Oi Molotohvi», песню Ірвіна Гудмена «Mutakuono ja lakupelle», а таксама песні, напісаныя Джэймсам Эрлам Рэям і гімн спартыўнага таварыства ХІФК «Stadin numero 1».

Удзельнікі

Першы склад

Склад 1994 — 1996 гады

Склад на лістапад 2018 года

Былыя ўдзельнікі

Гісторыя

Гурт «Mistreat» быў утвораны ў 1988 годзе трыма сябрамі (Муке, Ёне and Кайтсу). Яны былі сябрамі дзяцінства, і дзесьці ў сярэдзіне 80-х гадоў у іх пачалі ўзнікаць цікавасці да музыкі і стварэння гурта, замест марнавання часу нічога няробячы. Яны гралі пад рознымі імёнамі цягам 1985-1988 гадоў, пачыналі як панк-гурт, але вельмі хутка змянілі свой стыль на oi-punk, і ў 1988 годзе для іх было зразумела, што стыль стаў падобным да РСК. Збольшага гэтае звязана з тэкстамі песень. Людзі ўвесь час называлі іх гітлераўскімі панкамі, і таму было відавочна, што з гуртам і ягоным стылем. У гэты час гурт называўся «Synthetical Bastards», аднак з-за гэткіх мянушак гурт змяніў назву на «Mistreat».

Лірыка

У тэкстах гурта адлюстраваная тэма савецка-фінскіх войнаў і павагі да фінскіх ветэранаў («Veteran»), а таксама неанацызму і расізму («H.A.T.E.», «Ei armoa»). Тэксты некаторых песень адсылаюць да тэматыкі нацысцкай Нямеччыны («Fourth Reich», «Joulu Auschwitzissa»). Гурт таксама выступае ў сваіх песнях супраць спажывання псіхаактыўных рэчываў («Fuck the drugs», «Junkie»), мультыкультуралізму, камунізму («It’s not over») і гомасексуальнасці («I hate faggots»).

Русафобія

Некаторыя расейскія крыніцы[1] (нават расейская вікіпедыя станам на жнівень 2018 года)[2] дадаюць у лірыку гурта русафобію (звычайна прыводзячы як прыклад песню «Uraalihin iivana»), хаця галава гурта Міке ў інтэрв’ю паведамляў, што нічога супраць расейцаў не мае. Як ён патлумачыў, гурт проста выконвае патрыятычныя песні часоў Зімняй вайны ды Вайны-Працягу.

Творчасць

Альбомы

Міні-альбомы

Самотнікі

Зборнікі

Цікавінкі

Зноскі

  1. Наша субкультура
  2. Гурт на расейскай вікіпедыі
  3. Tribute to Mistreat - Made in Finland (2015)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·РСК-гурты Фінляндыі
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Панк-рок-гурты Фінляндыі