wd wp Пошук:

Intel

Intel Corporation (вымаўляецца «Інтэл Карпэрэйшн») — амерыканская карпарацыя, вытворац шырокага спектру электронных прылад і камп’ютарных кампанентаў, уключаючы мікрапрацэсары, наборы сістэмнай логікі (чыпсэты) і інш. Штаб-кватэра ў горадзе Санта-Клара (Каліфорнія, ЗША).

Гісторыя

Intel заснавана ў Маўнтын-Вію (Каліфорнія, ЗША) у 1968 годзе Горданам Мурам і Робертам Нойсам[10], 18 ліпеня 1968 года зарэгістравана пад назвай NM Electronics, але неўзабаве пераназваная ў Intel.

У 1971 годзе акцыі Intel размешчаны на Нью-Ёркскай фондавай біржы. Intel стварыў першы камерцыйна даступны мікрапрацэсар (Intel 4004) таксама у 1971 годзе[11].

Intel адкрыў свой міжнародны вытворчы аб’ект у 1972 годзе ў Малайзіі, у пачатку 1980-х гадоў у Сінгапуры, а таксама вытворчасць і цэнтры развіцця ў Кітаі, Індыі і Коста-Рыцы ў 1990-я гады[12].

У 2005 годзе кампанія Apple абвясціла пра пачатак выкарыстання працэсараў Intel[13].

У 2010 годзе за $ 7,68 млрд набыта кампанія ў сферы камп’ютарнай бяспекі McAfee, на яе аснове створана падраздзяленне Intel Security Group.

У 2015 годзе за $ 16,7 млрд набыта кампанія Altera, якая распрацоўвае праграмуемыя лагічныя інтэгральныя схемы[14].

У красавіку 2011 года Intel пачаў пілотны праект з ZTE Corporation для вытворчасці смартфонаў з выкарыстаннем працэсара Intel Atom для ўнутранага рынку Кітая.

Зноскі

  1. ANNUAL REPORT PURSUANT TO SECTION 13 OR 15(d) OF THE SECURITIES EXCHANGE ACT OF 1934 For the fiscal year ended December 29, 2018.
  2. 1 2 Steve JobsSimon & Schuster, 2015. — С. 10. — ISBN 978-1-5011-2762-5
  3. https://www.intel.de/content/www/de/de/support/articles/000015107/programs.html Праверана 26 ліпеня 2021.
  4. Intel Corporation: NASDAQ:INTC quotes & news — Google Finance
  5. Intel Corp. (Santa Clara) // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
  6. National Software Reference Library
  7. 1 2 3 4 5 Intel Annual Report 2021 SEC 10-K
  8. Intel Annual Report 2021 10-K
  9. Forbes Intel (INTC) Stock Key Data
  10. David B. Green. This day in Jewish history / Intel co-founder and self-described Luddite is born(нявызн.) (July 24, 2013).
  11. Intel Online Museum: Corporate Timeline (Archived version)(нявызн.). Intel Museum. Intel. Архівавана з першакрыніцы January 3, 2013.
  12. Intel: 35 Years of Innovation (1968–2003)(нявызн.). Intel (2003).
  13. Mark Hall Intel(англ.) . Encyclopædia Britannica. Праверана 30 ліпеня 2019.
  14. Jeffrey Burt. Intel Completes $16.7 Billion Altera Deal(англ.) , eWeek (28 снежня 2015). Праверана 29 снежня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·ІТ-кампаніі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1968 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вытворцы электронікі ЗША
Катэгорыя·Intel