wd wp Пошук:

Мова праграмавання

Мо́ва праграмава́ння — гэта штучная мова, якая дазваляе кіраваць паводзінамі машыны, звычайна камп’ютара. Мовы праграмавання, як і натуральныя мовы, вызначаюцца сінтаксічнымі і семантычнымі правіламі, якія апісваюць адпаведна іх структуру і значэнне. Многія мовы праграмавання маюць нейкую форму запісаных спецыфікацый свайго сінтаксісу і семантыкі, у той час як некаторыя мовы вызначаныя толькі сваёй афіцыйнай рэалізацыяй.

Першыя мовы праграмавання з’явіліся яшчэ да адкрыцця лічбавых камп’ютараў і выкарыстоўваліся для кіравання паводзінамі такіх машын, як механічныя піяніна і ткацкія станкі Жакарда.[1] З таго часу чалавецтва стварыла больш за восем тысяч моў праграмавання (улічваючы нестандартныя, візуальныя і эзатэрычныя мовы).[2] Штогод ствараюцца мноства новых моў праграмавання.

Азначэнне

Асаблівасці, якія вылучаюць мову праграмавання:

Класіфікацыя

Для моў праграмавання няма ўсеабдымнай схемы класіфікацыі. Звычайная мова праграмавання паходзіць ад некалькіх папярэдніх моў. Часта мовы узнікаюць у выніку спалучэння элементаў некалькіх моў з папулярнымі ідэямі свайго часу. Ідэі, якія з’яўляюцца ў адной мове, распаўсюджваюцца па сям’і сумежных моў, а потым перасякаюць межы, каб праявіцца ў другой сям’і.

Задача класіфікацыі яшчэ болей ускладняецца тым фактам, што мовы можна класіфікаваць па многіх крытэрыях адначасова. Напрыклад, Java — гэта аб’ектна-арыентаваная мова (мае аб’ектна-арыентаваную арганізацыю) і канкурэнтная мова (мае ўбудаваныя канструкцыі для выканання некалькіх нітак паралельна). Python — аб’ектна арыентаваная скрыптавая мова.

Мовы праграмавання раздзяляюць па парадыгмах праграмавання і класіфікуюць па вобласці прызначэння. Парадыгмы уключаюць працэдурнае праграмаванне, аб’ектна-арыентаванае праграмаванне, функцыйнае праграмаванне, і праграмаванне логікі; некаторыя мовы спалучаюць некалькі парадыгмаў. Мова асэмблера — не столькі парадыгма, колькі прамая мадэль архітэктуры машыны. Па прызначэнню мовы праграмавання могуць быць агульнага прызначэння, мовы сістэмнага праграмавання, скрыптавыя мовы, даменна-спецыфічныя, ці канкурэнтныя/разсяроджаныя (ці іх спалучэннем). Некаторыя мовы агульнага прызначэння ствараліся ў асноўным для мэтаў адукацыі.

Таксама мовы праграмавання могуць быць класіфікаваныя безадносна парадыгмы праграмавання. Напрыклад, большасць моў праграмавання ўжываюць англамоўныя ключавыя словы, у той час як меншасць — не. Мова можа быць эзатэрычнай ці не.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Essinger, James (2004). Jacquard’s Web: How a hand-loom led to the birth of the information age. Oxford: Oxford University Press. ISBN 0-19-280577-0. https://archive.org/details/jacquardswebhowh0000essi.
  2. Станам на Май 2006, Энцыклапедыя камп’ютарных моў, якая месцілася на серверах Універсітэта Мёрдака, Аўстралія, налічвала 8512 моў праграмавання. (Заархіваваная копія старонкі)
Тэмы гэтай старонкі (3):
Мовы праграмавання
Мовы праграмавання
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы