wd wp Пошук:

Viber

Viber ([vaɪbə], «Вайбер») — праграма для смартфонаў, якая дазваляе рабіць галасавыя VoIP тэлефонныя званкі праз сусветную сістэму аб’яднаных камп’ютарных сетак «Інтэрнэт», падлучаючыся да яе пры дапамозе тэхналогіі бесправадных ЛВС «Wi-Fi» або перадаючы інтэрнэт-трафік праз мабільныя сеткі сотавай сувязі. Галасавыя выклікі паміж карыстальнікамі з усталяваным Viber бясплатныя (аплачваецца толькі інтэрнэт-трафік па тарыфе аператара сувязі). Таксама ў Viber маецца магчымасць перадачы тэкставых паведамленняў, грошай, малюнкаў, відэа-і аўдыёпаведамленняў, дакументаў і файлаў.

Для аўтарызацыі карыстальнікаў і пошуку кантактаў праграма выкарыстоўвае нумар тэлефона і перадае змесціва тэлефоннай адраснай кнігі (імёны і тэлефоны ўсіх кантактаў) на сервера карпарацыі Viber Media S.à r.l., Люксембург. Яны ж збіраюць інфармацыю аб учыненых званках і перададзеных паведамленняў, працягласці званкоў, удзельніках званкоў і чатаў — у мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання і ў іншых мэтах.

Гісторыя

Першая версія праграмы была распрацавана ў снежні 2010 года выключна для iPhone і мела абмежаванне на колькасць карыстальнікаў у 50000. Viber для BlackBerry, Bada і Windows Phone быў выпушчаны ў маі 2012 года. Праз год, у 2013 годзе, выйшла абнаўленне праграмы для iOS да версіі 3.0, з рэлізам якога было абвешчана аб даступнасці Viber Desktop для Windows і OS X.

Таксама ў 2013 году з’яўляецца ViberOut — платная функцыя званкоў на стацыянарныя і мабільныя тэлефоны, дзе не ўстаноўлена праграма або няма доступу ў інтэрнэт. Кошт залежыць ад месцазнаходжання абанента, якому вы хочаце патэлефанаваць. Ваша месцазнаходжанне значэння не мае — галоўнае, каб быў інтэрнэт.

14 студзеня 2014 года японская электронная кампанія Rakuten заявіла аб сваім намеры набыць Viber за 900 млн долараў. Здзелка была завершана ў лютым 2014 года.

Офіс тэхнічнай распрацоўкі і падтрымкі карыстальнікаў знаходзіцца ў Мінску і Брэсце. Viber з’яўляецца рэзідэнтам беларускага Парка высокіх тэхналогій.

Згодна з фінансавай справаздачнасці Rakuten, у 2014 годзе мессенджер прынёс першую выручку ў $ 1,5 млн.

У 2014 годзе база Viber налічвала больш за 280 мільёнаў карыстальнікаў.

З дадатковых сэрвісаў стала магчыма здзяйсняць грашовыя пераклады па ўсім свеце. Гэта стала магчыма ў 2015 годзе дзякуючы сістэме «Вестэрн Юніён».

У 2017 годзе каля 900 мільёнаў зарэгістраваных карыстальнікаў выкарыстоўваюлі Viber рэгулярна.

Мовы

На 2015 год выданне праграмы для Windows Phone мела інтэрфэйс на 35 мовах[4]. Для Андроід — на 33 мовах[5]. Для iOS — на 32 мовах[6]. Для Windows — на 12 мовах[7]. Для Блэкберы — на 4 мовах[8].

Беларускі пераклад праграмы існаваў для Андроід[9].

Кампанія

Viber Media — міжнародная кампанія з галаўным офісам на Кіпры. Цэнтры распрацоўкі месцяцца ў Мінску, Брэсце і Ізраілі. Кампанія была заснавана Тальманам Марка і Ігарам Магазіннікам.

Дадатковая інфармацыя

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 чэрвеня 2019.
  2. https://www.apkmirror.com/apk/viber-media-s-a-r-l/viber/
  3. https://apps.apple.com/app/id382617920
  4. Вайбэр (нявызн.), Windows Phone (11 мая 2015). Праверана 12 траўня 2015.
  5. Вайбэр (нявызн.), Google Play (7 красавіка 2015). Праверана 12 мая 2015.
  6. Вайбэр (нявызн.), iTunes (12 мая 2015). Праверана 12 мая 2015.
  7. Вайбэр (нявызн.), Windows Store(англ.) бел. (2015). Праверана 12 мая 2015.
  8. Вайбэр (нявызн.), BlackBerry World(англ.) бел. (19 лістапада 2013). Праверана 12 мая 2015.
  9. Сьцягнуць Вайбэр (нявызн.), Вэссофт (2014). Праверана 12 мая 2015.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы да фарматавання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне для Windows
Катэгорыя·З’явіліся ў 2010 годзе
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2010 годзе
Катэгорыя·Інтэрнэт-тэлефоны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Транснацыянальныя карпарацыі
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)