wd wp Пошук:

760-я партызанская брыгада імя М. Беразоўскага

760-я партызанская брыгада імя М. Беразоўскага (760-ы партызанскі атрад імя М. Беразоўскага) — пачала стварацца як 760-ы атрад у лютым 1942 года, з красавіка 1942 у Клічаўскім аператыўным цэнтры, з лістапада 1942 у 5-й Клічаўскай партызанскай брыгадзе, з мая 1943 у 6-й Магілёўскай брыгадзе, з ліпеня — асобны атрад Бялыніцкай ваенна-аператыўнай групы. У снежні 1942 года нададзена імя М. Беразоўскага[1]. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага, Бялыніцкага, Шклоўскага, Магілёўскага і Крупскага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года атрад (487 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння БШПР вызначыў атрад з верасня 1943 года як брыгаду ў складзе трох атрадаў.

Камандаванне

Камандзіры

Камісар

Начальнікі штаба

Гісторыя

Партызаны праводзілі баявыя дзеянні на чыгунках БарысаўОрша, Орша — Магілёў, Магілёў — Асіповічы і на шашэйных дарогах. Удзельнічалі ў разгроме нямецкіх гарнізонаў у гарадскім пасёлку Клічаў і вёсцы Дручаны (красавік 1943), гарадскім пасёлку Бялынічы (верасень 1943). Вялі баі з карнікамі, абарончыя баі. 20 чэрвеня 1944 года ўдзельнічалі ў захопе чыгуначнага ўчастка ШклоўЛатва, падарвалі 846 рэек.

Гл. таксама

Зноскі

  1. М. Беразоўскі — адзін з арганізатараў атрада, загінуў у баі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1942 годзе