wd wp Пошук:

1-я антыфашысцкая партызанская брыгада

1-я антыфашысцкая партызанская брыгадапартызанская брыгада, узнікшая 18 чэрвеня 1943 года, калі на бок партызан перайшла так званая «Руская нацыянальная народная армія», арганізаваная нямецкімі акупацыйнымі ўладамі з ваеннапалонных. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Барысаўскага, Лагойскага, Плешчаніцкага, Куранецкага, Пліскага, Пастаўскага, Лепельскага, Ушацкага раёнаў. 4 ліпеня 1944 брыгада (422 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. І. М. Цімчуку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад

Камандаванне

Камандзіры

Камісары

Начальнік штаба

Гісторыя

Партызаны ў жніўні 1943 года разбілі нямецкі гарнізон у Докшыцах, на чыгуначнай станцыі Крулеўшчына знішчылі гарнізон, паравознае дэпо, падарвалі 2 чыгуначныя масты, 3 км чыгункі. У верасні — кастрычніку разам з брыгадамі «Дзядзькі Колі» і «Смерць фашызму» напалі на гарнізоны ў вёсках Зембін і Вілейка; 28 лістапада 1943 на дарозе ЛагойскПлешчаніцы разбілі нямецкую калону, знішчылі 250 салдатаў; 17 сакавіка 1944 года ў вёсцы Шыпы Пліскага раёна разбілі нямецкую роту; 25 верасня 1943 года на чыгунцы МінскСмалявічы падарвалі кля 2500 рэек, у чэрвені 1944 — 1200 рэек. У красавіку — маі 1944 года брыгада ўдзельнічала ў абароне Полацка-Лепельскай партызанскай зоны і ў прарыве блакады. У гэтых баях яна страціла забітымі і прапаўшымі без вестак 1026 партызан.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)