wd wp Пошук:

Яўхім Ерамеевіч Сіроцін

Яўхім Ерамеевіч Сіро́цін[2] (руск.: Сиротин Ефим Еремеевич; 13 кастрычніка 1888 — 22 ліпеня 1949[3] (у 1947[2])) — вучоны, фізік і матэматык, кандыдат фізіка-матэматычных навук[3], прафесар (1918).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Салёнае Займішча Чарнаярскага павета Астраханскай губерні. У 1907 годзе скончыў Саратаўскую гімназію, у 1913 годзе — фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1913—1914 гадах працаваў у ім у фізічнай лабараторыі, у 1914—1916 гадах у Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы асістэнтам кафедры фізікі. У 1916—1918 гадах выкладаў у Маскоўскім універсітэце, у 1918—1922 гадах прафесар кафедры фізікі Кастрамскога ўніверсітэта. З 1922 года Я. Е. Сіроцін у Беларускім дзяржаўным універсітэце на фізіка-матэматычным аддзяленні педагагічнага факультэта. Загадваў кафедрай фізікі і адначасова фізічнай лабараторыяй і кабінетам. У 1925 годзе быў камандзіраваны з мэтай навукова-педагагічнага ўдасканалення ў Кембыджскі ўніверсітэт. Тут ён пад кіраўніцтвам Э. Рэзерфорда вывучаў метады радыеактыўных вымярэнняў[2]. З 1937 года Я. Е. Сіроцін у Калінінскім педагагічным інстытуце, дзе ў 1945—1949 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры тэарэтычнай фізікі.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па дыферэнцыяльных ураўненнях, матэматычных метадах у фізіцы.

Сярод апублікаванага:

Зноскі

  1. http://tver-people.narod.ru/chapter/6
  2. 1 2 3 БелЭн, 2002
  3. 1 2 Люди Тверского края (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі МДТУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Кастрамскога дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астраханскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі 22 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных