Яўхім Ерамеевіч Сіро́цін[2] (руск.: Сиротин Ефим Еремеевич; 13 кастрычніка 1888 — 22 ліпеня 1949[3] (у 1947[2])) — вучоны, фізік і матэматык, кандыдат фізіка-матэматычных навук[3], прафесар (1918).
Нарадзіўся ў сяле Салёнае Займішча Чарнаярскага павета Астраханскай губерні. У 1907 годзе скончыў Саратаўскую гімназію, у 1913 годзе — фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1913—1914 гадах працаваў у ім у фізічнай лабараторыі, у 1914—1916 гадах у Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы асістэнтам кафедры фізікі. У 1916—1918 гадах выкладаў у Маскоўскім універсітэце, у 1918—1922 гадах прафесар кафедры фізікі Кастрамскога ўніверсітэта. З 1922 года Я. Е. Сіроцін у Беларускім дзяржаўным універсітэце на фізіка-матэматычным аддзяленні педагагічнага факультэта. Загадваў кафедрай фізікі і адначасова фізічнай лабараторыяй і кабінетам. У 1925 годзе быў камандзіраваны з мэтай навукова-педагагічнага ўдасканалення ў Кембыджскі ўніверсітэт. Тут ён пад кіраўніцтвам Э. Рэзерфорда вывучаў метады радыеактыўных вымярэнняў[2]. З 1937 года Я. Е. Сіроцін у Калінінскім педагагічным інстытуце, дзе ў 1945—1949 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры тэарэтычнай фізікі.
Аўтар навуковых прац па дыферэнцыяльных ураўненнях, матэматычных метадах у фізіцы.
Сярод апублікаванага: