wd wp Пошук:

Аляксей Адамавіч Гусак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гусак. Аляксей Адамавіч Гусак (1 лістапада 1927, вёска Іванкаўшчына, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — 9 ліпеня 2012) — беларускі матэматык, прафесар, кандыдат фізіка-матэматычных навук, педагог.

Біяграфія

Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, аспірантуру МДУ імя М. В. Ламаносава. З 1955 года працуе ў БДУ: асістэнт (1955—1957), старшы выкладчык (1957—1959), дацэнт (1959—1976), прафесар (з 1976 г.).

Навуковыя працы

Аўтар звыш 200 навуковых прац. Сярод іх 36 кніг (частка з іх перакладзена на венгерскую, іспанскую і французскую мову), у тым ліку манаграфія «Тэорыя набліжэння функцый. Гістарычны нарыс», падручнік «Вышэйшая матэматыка» ў 2-х тамах, «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», «Аналітычная геаметрыя і лінейная алгебра: даведачны дапаможнік для рашэння задач», «Матэматычны аналіз і дыферэнцыяльныя ўраўненні: даведачны дапаможнік для рашэння задач», «Тэорыя імавернасцей: даведачны дапаможнік для рашэння задач», «Тэорыя функцый комплекснай зменнай і аперацыйнае злічэнне: даведачны дапаможнік для рашэння задач», «Даведнік па матэматыцы для школьнікаў», «Задачы і практыкаванні па вышэйшай матэматыцы», «Зборнік задач і практыкаванняў па дыферэнцыяльнай геаметрыі».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 9 ліпеня
Катэгорыя·Дэканы механіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазырскім раёне
Катэгорыя·Матэматыкі Беларусі