wd wp Пошук:

Яўген Харлампіевіч Чыкаленка

Яўген Харлампіевіч Чыкаленка (укр.: Євге́н Харла́мпійович Чикале́нко; 9 снежня 1861 года — 20 чэрвеня 1929 года) — украінскі грамадскі дзеяч, мецэнат, аграном, выдавец і публіцыст. Адзін з ініцыятараў склікання Украінскай Цэнтральнай Рады.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Перашоры (цяпер Падзільскі раён Адэскай вобласці Украіны) у сям’і сакратара Ананьеўскага акруговага суда. Яго дзед служыў афіцэрам Бугскага казацкага войска. Маці паходзіла са шляхецкага роду Краеўскіх. З 1875 па 1881 год вучыўся ў Елісаветградскім рэальным вучылішчы. Адукацыю атрымаў у Харкаўскім універсітэце, дзе быў ва ўкраінскай студэнцкай суполцы і ў радыкальным гуртку, за што быў арыштаваны (1884) і правёў 5 гадоў пад наглядам паліцыі ў роднай вёсцы. На той момант бацька ўжо памёр. Так Яўген Чыкаленка пачаў самастойна кіраваць радавой сядзібай. У гэты час ён эксперыментуе як аграном, нават у засушлівыя гады дабіваецца на сваіх палях добрага ўраджаю. Напісаў і выдаў практычныя парады па сельскай гаспадарцы: «Гутаркі па сельскай гаспадарцы» ў 5 кнігах (Адэса, 1897), пазней — Пецярбург (19101912), якія выйшлі паўмільённым накладам і былі своеасаблівай папулярнай энцыклапедыяй.

У 1894 годзе пераехаў у Адэсу, а ў 1900 годзе ў Кіеў, дзе ўключыўся ў грамадскае жыццё. Быў мецэнатам розных ініцыятыў: на яго грошы выдаваўся Руска-ўкраінскі слоўнік (Львоў, 1893-1898), ён дапамагаў часопісу «Киевская старина», даючы прэмію (1 000 руб.) за лепшую пісьмовую гісторыю Украіны і выплочваючы ганарары за ўкраінскія пісьменніцкія творы, надрукаваныя ў «Киевской старине»; арганізаваў пры Навуковым таварыстве імя Шаўчэнкі ў Львове фонд, каб дапамагчы ўкраінскім пісьменнікам, фундаваў штотыднёвік Рэвалюцыйна-ўкраінскай партыі «Селянін» у Львове, стаў галоўным заснавальнікам «Акадэмічнага дому» ў Львове (25 000 рублёў), заахвочваючы прыдняпроўскую моладзь ехаць вучыцца ў Львоў.

Быў актыўным членам Старой грамады (з 1900 года), Усеагульнай украінскай беспартыйнай дэмакратычнай арганізацыі, Украінскай дэмакратычнай партыі (з 1904 года), Украінскай дэмакратычнай радыкальнай партыі (з 1905 года); У 1908 годзе быў ініцыятарам заснавання Таварыства ўкраінскіх прагрэсістаў і яго фактычным старшынёю. Распаўсюджанню нацыянальнай свядомасці найбольш паспрыяла заснаванне ім адзіных на Падняпроўі ўкраінскіх штодзённых газет «Грамадская думка» (1906) і «Рада» (19061914).

Падчас Першай сусветнай вайны хаваўся ад пераследу ў Фінляндыі, Петраградзе, Маскве; з пачаткам рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Кіеў. Менавіта Чыкаленка стаў ініцыятарам склікання Украінскай Цэнтральнай Рады. Ён таксама заклікаў Міхаіла Грушэўскага вярнуцца з Масквы і ўзначаліць гэты орган. Пры гэтым ён не ўдзельнічаў у палітычнай дзейнасці.

У студзені 1919 года выехаў у Галічыну, дзе пазней быў інтэрнаваны палякамі. З 1920 года знаходзіўся ў Аўстрыі. У эміграцыі жыў вельмі бедна. Украінская газета «Свабода» ў ЗША нават абвясціла збор сродкаў на яго лячэнне. З 1925 годзе ўзначальваў тэрміналагічную камісію ва Украінскай эканамічнай акадэміі. Памёр 20 чэрвеня 1929 года у горадзе Подзебрадах ў Чэхаславакіі.

Свой вопыт у сельскай гаспадарцы ён апісаў у брашуры «Гутарка аб сельскай гаспадарцы» (1897). У форме гутаркі з селянінам расказваецца пра дзейсныя метады аграноміі. Ён пісаў сваю брашуру на ўкраінскай мове, а потым пяць гадоў дамагаўся яе выдання з дазволу, падпісанага самім міністрам унутраных спраў Расіі, паколькі ўкраінская мова тады была забароненая. Аўтар «Успамінаў» (Львоў, 19251926) і «Дзённіка 1917—1919» (Львоў, 1931), якія даюць багаты матэрыял па гісторыі ўкраінскага нацыянальнага руху канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў.

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Мецэнаты Украіны
Катэгорыя·Памерлі 20 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1861 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Чэхаславакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Пахаваныя на Ольшанскіх могілках
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Украіны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэскай вобласці