wd wp Пошук:

Яўген Уладзіміравіч Лебедзеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лебедзеў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яўген Лебедзеў (нар. 29 снежня 1994, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Мёры».

Клубная кар’ера

Выхаванец «Віцебска», пачаў кар’еру ў фарм-клубе «Віцебск-2», найлепшым бамбардзірам якога стаў у сезоне 2012. Па заканчэнні сезона 2012 разам з таварышам па камандзе Мікалаем Золатавым перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У сезоне 2013 выступаў за дубль гарнякоў, якому дапамог атрымаць перамогу ў першынстве дубліруючых складаў, а сам з 18 галамі стаў найлепшым бамбардзірам.

Да сезона 2014 рыхтаваўся ўжо з асноўным складам «Шахцёра», але ў красавіку 2014 года для атрымання практыкі быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту» да канца сезона[2]. Здолеў замацавацца ў аснове «Граніта», дапамог гэтаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У снежні 2014 года вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»[3]. Некаторы час рыхтаваўся да сезона разам з гарнякамі, а ў лютым 2015 года разам з Мікалаем Золатавым быў аддадзены ў арэнду «Віцебску» да канца сезона[4].

У віцебскім клубе адразу замацаваўся ў якасці іграка асноўнага складу. Ужо ў першым сваім матчы за «Віцебск», 22 сакавіка 2015 года супраць мінскага «Дынама» ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі, адзначыўся голам (выніковы лік 2:1 на карысць «Віцебска»). 11 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць мікашэвіцкага «Граніта», дзе на 34-й хвіліне ўсталяваў канчатковы лік (1:1). У жніўні адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.

Па заканчэнні сезона 2015 вярнуўся ў «Шахцёр», разам з якім пачаў падрыхтоўку да сезона 2016. Аднак, у лютым прыбыў на прагляд у наваполацкі «Нафтан» і ў сакавіку стаў іграком гэтага клуба[5]. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, у маі вярнуўся на поле і стаў іграком асновы навапалачан. У студзені 2017 года вярнуўся ў Салігорск[6].

У лютым 2017 года, канчаткова пакінуўшы «Шахцёр», падпісаў кантракт з мінскім «Тарпеда»[7]. У снежні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[8].

У лютым 2018 года далучыўся да «Оршы», а ў жніўні 2018 года перайшоў у мазырскую «Славію»[9]. Да канца сезона 2018, у якім «Славія» атрымала перамогу ў Першай лізе, згуляў за каманду ў трох матчах, пасля чаго пакінуў клуб.

У ліпені 2019 года зноў стаў іграком да «Оршы», гуляў там да канца сезона. У красавіку 2020 года далучыўся да мар’інагорскай «Вікторыі», а ў жніўні таго ж года перайшоў у пінскую «Хвалю»[10], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і не замену. У студзені 2021 года пачынаў трэніравацца з «Хваляй», але неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў клуб[11].

У лютым 2021 года стаў іграком «Слоніма-2017»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[13].

У пачатку 2022 года далучыўся да «Мёраў».

Міжнародная кар’ера

Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на міжнародным турніры ў Іспаніі.

25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. У гэтым матчы адзначыўся голам і галявой перадачай.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012Д3Віцебск-2235
2013дубльШахцёр3118
2014Д2Граніт243
2015Д1Віцебск171
2016Д1Нафтан224
2017Д2Тарпеда213
2018 (1)Д2Орша92
2018 (2)Д2Славія30
2019 (2)Д2Орша131
2020 (1)Д3Вікторыя83
2020 (2)Д2Хваля101
2021 (1)Д2Слонім-2017112

Зноскі

  1. Evgeni Lebedev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Евгений Лебедев продолжит карьеру в «Граните» на правах аренды
  3. Футбол. У троих футболистов “Гранита” закончились арендные соглашения
  4. “Витебск” взял у “Шахтера” в аренду Евгения Лебедева и Николая Золотова
  5. Роман Степанов и Евгений Лебедев стали игроками “Нафтана”
  6. “Шахтер” продлил контракт с Янушкевичем
  7. Евгений Лебедев стал игроком минского “Торпедо”
  8. Лебедев покинет столичное “Торпедо”
  9. Нападающий Евгений Лебедев стал игроком “Славии”
  10. «Волна» подписала четырёх новичков
  11. Мороз и солнце… и «Волна»
  12. Евгений Лебедев перешел из “Волны” в “Слоним-2017”
  13. Утюжников и Лебедев расторгли контракты со “Слонимом-2017”
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск-2
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 снежня
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Мёры
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Орша
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Слонім-2017
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта