wd wp Пошук:

Яўген Сяргеевіч Козел

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Козел. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яўген Козел (нар. 22 лютага 2001, Столін) — беларускі футбаліст, нападнік петрыкаўскага «Шахцёра».

Клубная кар’ера

Выхаванец Столінскай ДЮСШ, у 2014 годзе далучыўся да акадэміі салігорскага «Шахцёра». З 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба, гуляў у Юнацкай лізе УЕФА. У чэрвені 2019 года быў на зборах з моладзевай камандай санкт-пецярбургскага «Зеніта»[2].

У сакавіку 2020 года разам з таварышам па камандзе Антонам Кавалёвым быў аддадзены ў арэнду латвійскаму клубу «Тукумс 2000»[3]. Аднак у сувязі з пандэміяй COVID-19 старт чэмпіянату Латвіі быў адкладзены. У ліпені 2020 года быў адкліканы, так і не згуляўшы ў Латвіі ніводнага матча, і далучыўся да «Гарадзеі»[4]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 4 ліпеня 2020 года ў матчы супраць «Віцебска» (2:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далўейшым стаў трывала гуляў у асноўным складзе «Гарадзеі». У верасні 2020 года вярнуўся ў «Шахцёр»[5], дзе зноў стаў гуляць за дубль.

У пачатку 2021 года стаў трэніравацца з рэчыцкім «Спадарожнікам» і ў сакавіку быў аддадзены гэтаму клубу ў арэнду[6]. У складзе рэчыцкай каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»[7]. У ліпені і жніўні правёў 3 матчы за асноўны склад «Шахцёра» (2 у Кубку Беларусі 1 у чэмпіянаце), пасля чаго выступаў толькі за дубль.

У студзені 2022 года на правах арэнды далучыўся да брэсцкага «Дынама»[8], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2022 года пакінуз брэсцкую каманду і быў заяўлены за петрыкаўскі «Шахцёр»[9].

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017дубльШахцёрБеларусь123
2018дубльШахцёрБеларусь80
2019дубльШахцёрБеларусь187
2020 (1)Д1Тукумс 2000Латвія00
2020 (сяр.)Д1ГарадзеяБеларусь60
2020 (2)дубльШахцёрБеларусь52
2021 (1)Д1СпадарожнікБеларусь132
2021 (2)Д1ШахцёрБеларусь10
2022 (1)Д1ДынамаБеларусь110

Зноскі

  1. Evgeni Kozel // Transfermarkt — 2000.
  2. Воспитанники «Шахтера» Козел и Лицкевич находятся на сборах с молодежной командой «Зенита»
  3. Антон Ковалев и Евгений Козел арендованы латвийским клубом «Тукумс 2000»
  4. “Шахтер” вернул двух игроков из аренды в латвийском “Тукумсе-2000”
  5. «Городея» арендовала Соловья и Булычева у «Шахтера» и вернула «горнякам» Козела
  6. Речицкий “Спутник” арендовал четырех молодых футболистов солигорского “Шахтера”
  7. “Шахтер” вернул Акинбуле в юрмальский “Спартак” и отправил Булычева в аренду в “Энергетик-БГУ”
  8. Брестское “Динамо” арендовало нападающего у “Шахтера”
  9. Козел сменил брестское “Динамо” на петриковский “Шахтер”
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Тукумс 2000
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2001 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Століне
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта