wd wp Пошук:

Ян Непамуцэн Цеханавецкі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цеханавецкі. Ян Непамуцэн Мартынавіч Цеханавецкі (польск.: Jan Nepomucen Ciechanowiecki; ? — 1808) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Мартына Цеханавецкага.

Падчашы мсціслаўскі з 2 чэрвеня 1772 пасля Мікалая Ільініча, які перайшоў на пасаду стольніка, староста трыпуцінскі[1].

Маршалак дваранства Беларускай губерні ў 1796—1797, 1801 гадах і Віцебскай губерні ў 1806—1808 гадах[2]. У 1807 за ўдзел у арганізацыі земскай міліцыі быў узнагароджаны ордэнам св. Ганны I ступені і ўзведзены ў правадзейныя стацкія саветнікі[3].

Валодаў маёнткам Ціраспаль у Віцебскім павеце. У Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні яму належала 2752 валокі зямлі. Дзяцей не меў, яшчэ пры жыцці большасць сваіх уладанняў ён перадаў у карыстанне малодшаму брату Ігнацію і яго спадчыннікам[3].

Склаў тэстамент у 1800 годзе[1].

Сям’я

З 1780 года ў шлюбе з Кацярынай з Нагурскіх (пам. не раней за 1804), дачкой падкаморыя жамойцкага[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 550. Jan Nepomucen Ciechanowiecki // Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy (польск.)  / pod redakcją Andrzeja Rachuby. — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2019. — Tom IX: Województwo mścisławskie. XVI—XVIII wiek. — ISBN 978-83-65880-76-5.
  2. Станіслаў Думін. Цеханавецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
  3. 1 2 Тирасполь на сайце «Витебская энциклопедия» (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў 1808 годзе
Катэгорыя·Цеханавецкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Губернскія маршалкі віцебскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Цеханавецкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Падчашыі мсціслаўскія