wd wp Пошук:

Анджэй Рахуба

Анджэй Рахуба — польскі гісторык.

Біяграфія

Магістарскую дысертацыю абараніў 1975 г. у Варшаўскім універсітэце. 28 красавіка 1979 г. атрымаў ступень доктара на гістарычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта пасля паспяховай абароны дысертацыі “Вялікае Княства Літоўскае ў адносінах да рокашу Ежага Любамірскага 1664—1667 гг., якую напісаў пад кіраўніцтвам прафесара Тадэвуша Васілеўскага. У 1989 атрымаў ступень доктара габілітаванага ў Інстытуце гісторыі Польскай акадэміі навук. У 1999 г. атрымаў тытул прафесара. Спецыялізацыя — гісторыя Ранняга новага часу Рэчы Паспалітай абодвух народаў Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.

Працуе ў Інстытуце гісторыі Польскай акадэміі навук, дзе з 1997 г. загадвае аддзелам крыніцазнаўчых даследаванняў і выдавецкай дзейнасці. З 1993 г. сябра Навуковай Рады ІГ ПАН, у 1999—2006 — намеснік Старшыні, у 2006—2018 — Старшыня Навуковай Рады ІГ ПАН. З 2016 г. сябра Камітэта гістарычных навук ПАН. Пераабраны на кадэнцыю 2020—2023 гг. Сябра Літуаністычнай камісіі і Камісіі спецыяльных (дапаможных) гістарычных навук пры названым Камітэце. Сябра Навуковых рад Архіва ПАН, Галоўнага архіва старажытных актаў і Нацыянальнай бібліятэкі.

Старшыня Таварыства аматараў гісторыі (варшаўскага аддзялення Польскага гістарычнага таварыства) ў 1996—1999 гг. і з 2005 г. У 1999—2005 гг. — намеснік Старшыні. Ад 1988 г. сябра-заснавальнік Польскага геральдычнага таварыства (у 2004—2008 гг. і ад 2012 г. — намеснік старшыні (віцэ-прэзідэнт)).

У 1992—1994 гг. сябра дарадча-кансультацыйнай рады пры Прадстаўніку ўраду Польшчы па справах гістарычна-культурнай спадчыны польска-беларускай камісіі. У 1992—1995 гг. сябра, а ад 18 V 2017 г. старшыня польскага прадстаўніцтва Супольнай польска-беларускай камісіі экспертаў па справах удасканалення зместу школьных падручнікаў гісторыі.

Рэдактар часопіса «Studia Źródłoznawcze. Commentationes», сябра рэдакцыі «Rocznika Lituanistycznego» і навуковы рэдактар выдавецкай серыі «Гербоўнік беларускай шляхты» (тт. 2-5),

Сябра навуковых рад часопісаў і выдавецкіх серый: «Przegląd Historyczny»; «Polskie słownik biograficzny»; «Clio. Czasopismo Poświęcone Dziejom Polski i Powszechnym;»; «Biblioteka Epoki Nowożytnej»; «Беларускі гістарычны агляд» («Belarusian Historical Review») і «Архіварыус» («Archivarius»),

З 2004 г. сябра-карэспандэнт Варшаўскага навуковага таварыства, з 2012 — сапраўды сябра.

Сябра Рады Фонда імяі Цеханавецкіх на Каралеўскім замку ў Варшаве (ад 2008 г.)

Сябра Рады фундатараў Касы імя Мяноўскага ў Варшаве (ад 2009 г.).

Пастановай Прэзідэнта Польскай Рэспублікі ад 30 чэрвеня 2009 г. за выбітныя заслугі ў прапагандзе ведаў пра супольную гістарычную спадчыну нацый, якія стваралі Рэч Паспалітую абодвух народаў, быў узнагароджаны Афіцэрскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.

У 2010 г. увайшоў у склад камітэта: які падтрымаў Яраслава Качыньскага на выбарах Прэзідэнта Польшчы.

ORCID: 0000-0003-2822-6960

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Рахуба А.(нявызн.). 425 гадоў з дня зацвярджэння Трэцяга Статута Вялікага Княства Літоўскага. Прэзідэнцкая Бібліятэка РБ. Праверана 25 мая 2013.
  2. Рахуба Анджэй. Вялікае Княства Літоўскае ў парламенцкай сістэме Рэчы Паспалітай 1569—1763 гг.(нявызн.) (недаступная спасылка). knihi.by. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 25 мая 2013.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пултуску
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Польскага гістарычнага таварыства
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе