wd wp Пошук:

Ян Вацлаў Антанін Стаміц

Ян Вацлаў Антанін Ста́міц (Іаган Венцэль Антон)[7] (чэшск.: Jan Václav Antonín Stamic; ням.: Johann Wenzel Anton Stamitz; 19 чэрвеня 1717, Гаўлічкаў-Брод — 27 сакавіка 1757, Мангейм) — чэшскі кампазітар і скрыпач, дырыжор, педагог; заснавальнік мангеймскай школы, новага канцэртнага стылю аркестравага выканання. Бацька Карала Стаміца і Антаніна Стаміца.

Нарадзіўся ў сям’і арганіста. Вучыўся ў бацькі Антаніна Ігнаца Стаміца, у 17281734 гадах у гімназіі ў Йіглаве, затым у Карлавым універсітэце ў Празе. Як скрыпач-віртуоз шмат канцэртаваў. Прыдворны музыкант у Пфальцы і Мангейме, кіраваў прыдворнай капэлай у Штутгарце. З 1744 года 1-ы скрыпач, з 1748 года кіраўнік Мангеймскай капэлы.

Стаміц лічыцца заснавальнікам мангеймскай музычнай (кампазітарскай і аркестравай) школы, для якой характэрны, у прыватнасці, беспрэцэдэнтная самастойнасць партый духавых інструментаў і інтэнсіўнае выкарыстанне крэшчэнда ўсяго аркестра ў процівагу стрыманай дынаміцы барочнай музыкі.

Творчасць

Спрыяў станаўленню класічнага тыпу 4-часткавай сімфоніі, узмацніў тэматычныя і дынамічныя кантрасты ў санатна-сімфанічным цыкле, рэфарматар аркестра (уключыў у яго склад валторны і кларнеты). Сярод твораў: больш за 70 сімфоній, 10 аркестравых трыа, 16 канцэртаў для скрыпкі з аркестрам, канцэрт для кларнета з аркестрам (першы ў гісторыі музыкі), камерна-інструментальныя ансамблі, культавая харавая музыка і інш.

Паўплываў на творчасць еўрапейскіх кампазітараў XVIII стагоддзя. Сярод вучняў яго сыны Карал Стаміц і Антанін Стаміц і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118752618 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Стамиц Ян Вацлав Антонин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. Deutsche BiographieMünchen BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001.
  7. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Скрыпачы Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Мангейме
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Германіі
Катэгорыя·Дырыжоры Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каралеўстве Багемія
Катэгорыя·Скрыпачы Чэхіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі 30 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Чэхіі
Катэгорыя·Дырыжоры Германіі
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1757 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1717 годзе
Катэгорыя·Кампазітары Германіі
Катэгорыя·Кампазітары Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 27 сакавіка